25 красавiка 2024, Чацвер, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WhatsApp запусціў версію мэсэнджара для дзелавых перапісак

1
WhatsApp запусціў версію мэсэнджара для дзелавых перапісак

На платформе Android запушчанае бясплатнае дастасаванне WhatsApp Business.

Аб гэтым паведамляецца ў блогу распрацоўнікаў мэсэнджара.

Галоўнае адрозненне навінкі ад стандартнай версіі WhatsApp палягае ў магчымасці ствараць бізнэс-профілі. У запісе прадпрымальнікі могуць паказаць сферу, у якой працуе іх кампанія, пералік паслуг, адрасы і кантакты.

Для верыфікацыі профілю ўказаны ў ім нумар тэлефона павінен супадаць з нумарам кампаніі, адзначаецца ў рэлізе.

Пакуль дастасаванне даступнае толькі для карыстальнікаў з Інданэзіі, Італіі, Мексікі, Вялікай Брытаніі і ЗША, аднак распрацоўшчыкі абяцаюць пашырыць геаграфію мэсэнджара найбліжэйшымі тыднямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках