20 красавiка 2024, Субота, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Human Rights Watch: У 2017 годзе ў Беларусі маштабы арыштаў мірных пратэстоўцаў дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню

1
Human Rights Watch: У 2017 годзе ў Беларусі маштабы арыштаў мірных пратэстоўцаў дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню
ФОТА: SVABODA.ORG

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch падала гадавую справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.

Human Rights Watch (HRW) са штаб-кватэрай у ЗША - няўрадавая арганізацыя, якая ажыццяўляе маніторынг, расследаванне і дакументаванне парушэнняў правоў чалавека больш чым у 70 краінах свету. Сваю сусветную справаздачу яна складае кожны год.

Ацэньваючы 2016 год, праваабарончая арганізацыя прыйшла да высновы, што рыторыка беларускіх уладаў аб правах чалавека была станоўчай, але не падмацоўвалася рэальным паляпшэннем сітуацыі.

А ўжо праз год, мяркуюць праваабаронцы, беларускі ўрад прадоўжыў наступ на грамадзянскую супольнасць. Маштабы арыштаў мірных пратэстоўцаў у 2017 годзе дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню з 2010 года.

Пік арыштаў прыпаў на «пратэстную вясну - 2017», калі, паводле звестак Human Rights Watch, у сувязі з «маршамі недармаедаў» міліцыяй былі адвольна затрыманыя прынамсі 700 чалавек, у тым ліку блізу 100 журналістаў і 60 праваабаронцаў.

«Шмат каго пры затрыманні білі кулакамі, нагамі або дубінкамі. Прынамсі 177 чалавек былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці паводле надуманых абвінавачванняў, такім як хуліганства ці ўдзел у несанкцыянаванай публічнай акцыі; на фармальных слуханнях ім прызначалі штраф або арышт да 25 дзён. Шмат у каго не было доступу да адваката і магчымасці выклікаць сведак у сваю абарону», - гаворыцца ў дакладзе.

У дакуменце Беларусь таксама крытыкуюць за захаванне смяротнага пакарання, адмову супрацоўнічаць са спецдакладчыкам СПЧ ААН, пераслед праваабаронцаў. На думку HRW, ніякіх крокаў для скасавання смяротнага пакарання ў 2017 годзе беларускімі ўладамі не рабілася.

«Але еўрапейскія ўрады і інстытуты прадаўжалі ўмацоўваць стасункі з Менскам насуперак адсутнасці адчувальных зрухаў у сітуацыі з правамі чалавека», - рэзюмуюць праваабаронцы.

Праваабаронцы звяртаюць увагу і на адсутнасць свабоды асацыяцыяў, пераслед журналістаў і адсутнасць свабоды выказвання меркаванняў. Так, на іх думку, захаванне абмежавальнага характару законаў і нарматыўных раздзелаў, якія рэгламентуюць грамадскія аб'яднанні, не дазваляе праваабарончым групам ці апазіцыйным рухам рэгістравацца і свабодна працаваць. За ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі прадугледжаная крымінальная адказнасць. Большасць адмоў у рэгістрацыі выносіцца на падставе адвольных заўваг бюракратычнага характару.

«Абмежавальнае заканадаўства па-ранейшаму не дазваляе праваабарончым групам рэгістравацца і свабодна працаваць. З 2000 года аніводнай новай палітычнай партыі не ўдалося атрымаць рэгістрацыю», - гаворыцца ў дакладзе.

Улады Беларусі таксама не забяспечвалі рэальнай абароны сотням людзей - пераважна выхадцам з Чачэнскай Рэспублікі Расеі, якія прыбываюць у краіну з мэтай атрымаць палітычны прытулак у суседняй Польшчы, сказана ў дакладзе.

«Дзеяздольная нацыянальная сістэма атрымання прытулку ў самой Беларусі адсутнічае. У 2017 годзе прынамсі два чалавекі з Чачэніі, якія шукалі прытулку, былі - нягледзячы на высокую рызыку недазволенага абыходжання - вернутыя ў Расею, якую беларускія ўлады разглядаюць як бяспечную краіну паходжання», - канстатуюць праваабаронцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках