20 красавiка 2024, Субота, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава здабыла «бронзу» на этапе Кубка свету ў Антхольцы

27
Дар'я Домрачава здабыла «бронзу» на этапе Кубка свету ў Антхольцы
ДАР'Я ДОМРАЧАВА

Беларуская біятланістка стала трэцяй у гонцы пераследу.

20 студзеня на этапе Кубка свету ў італійскім Антхольцы прайшла жаночая гонка пераследу, піша «Трибуна».

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна не выйшла на старт гонкі праз дрэннае самаадчуванне напярэдадні, звязанае з млоснасцю.

Найлепшай з беларусак стала Дар'я Домрачава, якая з двума пудламі заняла трэцяе месца, адставанне ад лідаркі 20,2 секунды. Развязка атрымалася драматычнай.

У кантактнай барацьбе за 2-е месца беларуска наступіла на палку Даратэі Вірэр. Італійцы давялося фінішаваць з адной палкай, але Домрачава не стала абганяць спаборніцу, рэзка зменшыла ход і прапусціла Дароту наперад.

Перамогу ж атрымала немка Лаура Далмаер, якая вырвалася ў лідары пасля бездакорнай стрэльбы на астатнім агнявым рубяжы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках