23 красавiка 2024, aўторак, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган аб'явіў пра пачатак аперацыі супраць курдаў у сірыйскім Афрыне

7
Эрдаган аб'явіў пра пачатак аперацыі супраць курдаў у сірыйскім Афрыне
Рэджэп Таіп Эрдаган

Сірыйскія ўлады ў сваю чаргу перасцераглі Турцыю ад любой вайсковай кампаніі.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што турэцкае войска фактычна пачало наземную вайсковую аперацыю супраць курдаў у сірыйскім Афрыне. Ён не ўдакладніў, ці перасеклі ўжо турэцкія войскі мяжу Сірыі, паведамляе bbc.com.

Сірыйскія ўлады ў сваю чаргу перасцераглі ад любой вайсковай кампаніі і папярэдзілі Турцыю, што будуць збіваць іх вайсковыя самалёты.

Абвастрэнне сітуацыі ў рэгіёне можа прывесці да прамога канфлікту з саюзнікам Турцыі па NATO - ЗША, падтрымкай якіх карыстаецца курдскае апалчэнне.

Саюзнік сірыйскіх уладаў Расея ўжо заявіла, што не будзе ўмешвацца ў канфлікт у Афрыне.

Курдскае апалчэнне Атрады народнай самаабароны ўваходзіць у кааліцыю з шэрагам арабскіх апалчэнняў, аб'яднаных пад назвай Сірыйскія дэмакратычныя сілы (СДС). Менавіта гэтыя сілы пры падтрымцы амерыканскай авіяцыі нанеслі вырашальныя паразы джыхадзістам з ІД і вызвалілі велізарную частку тэрыторыі Сірыі.

Турцыя ж уважае Атрады народнай самаабароны тэрарыстычнай арганізацыяй і ўжо даўно пагражае нанесці ўдары па яго пазіцыях у гарадах Афрын і Манбідж.

Выступаючы на канферэнцыі кіруючай партыі, Эрдаган сказаў, што пасля Афрына вайскоўцы распачнуць аперацыю ў Манбіджы ў Сірыі, таму што «дадзеныя Турцыі абяцанні не былі стрыманыя».

У суботу войска Турцыі абвясціла, што нанесла ўдары па ўкрыцці курдскіх байцоў. У пятніцу аб тым, што аперацыя фактычна ўжо праводзіцца, сказаў міністр абароны Турцыі Нурэцін Джаніклі.

Турцыя апошнія некалькі месяцаў пагражала вайсковай аперацыяй супраць курдскага апалчэння ў Сірыі, якое Анкара ўважае філіялам Працоўнай партыі Курдыстана - забароненай у Турцыі арганізацыі, якая выступае за Курдскую аўтаномію з 1984 года.

Апалчэнне адмаўляе прамую палітычную ці вайсковую сувязь з РПК.

ЗША таксама адпрэчваюць сцвярджэння Турцыі адносна сірыйскіх курдаў, якія аказаліся самымі надзейнымі саюзнікамі ў барацьбе з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава» (забароненая ў многіх краінах, уключаючы Расею).

Чаго дамагаецца Турцыя?

Нягледзячы на тое, што Турцыя ўваходзіць у кааліцыю на чале з ЗША, якая змагаецца з ІД у Сірыі, Турцыя заўсёды пярэчыла супраць удзелу ў ёй курдаў і спрабавала прадухіліць захоп курдамі пазіцый на паўночнай мяжы Сірыі.

У 2016 годзе турэцкае войска падтрымала наступ сіл сірыйскай апазіцыі на пазіцыі джыхадзістаў у раёне гарадоў Джараблус і Аль-Баб. Тады ж турэцкае войска перашкодзіла наступу сіл СДС у напрамку горада Афрын.

ЗША пераканалі Турцыю ўстрымацца ад спробаў адабраць у СДС горад Манбідж, населены пераважна арабамі. Аднак пры гэтым ЗША пераканалі курдаў адвесці свае сілы на ўсход ад ракі Еўфрат. Але турэцкія афіцыйныя асобы сцвярджаюць, што курды засталіся на сваіх пазіцыях.

Турцыю магла падштурхнуць да пастановы аб наступу на пазіцыі курдскага апалчэння ОНС у раёне гарадоў Афрын і Манбідж нядаўняя вестку пра тое, што ЗША дапамагае сілам СДС у стварэнні новых памежных сіл бяспекі.

Амерыканцы паведамілі, што збіраюцца стварыць гэтыя сілы ў складзе блізу 30 тысяч чалавек, палову з якіх складуць байцы сіл СДС. Гэтыя сілы павінны будуць узяць на сябе патруляванне мяжы Сірыі з Турцыяй і Іракам з мэтай прадухілення прасочвання праз яе баевікоў ІД.

Гэтая навіна прывяла ў лютасць урад Турцыі. Прэзідэнт Эрдаган заявіў у панядзелак, што будзе лічыць гэтыя сілы тэрарыстычнымі.

Урад Сірыі, які ў асноўным пазбягае канфліктаў з курдамі, назваў рашэнне аб стварэнні новых сіл грубым парушэннем свайго суверэнітэту. Расея таксама папярэдзіла, што, з яе пункту гледжання, гаворка ідзе пра крок у напрамку раздзялення Сірыі.

Паводле турэцкіх звестак, у раёне горада Афрын размешчана ад 8 да 10 тысяч курдскіх апалчэнцаў.

Няясна таксама, ці застаюцца ў раёне горада Манбідж амерыканскія вайскоўцы, дзе яны былі размешчаны ў мінулым годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках