29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Расейскі салдат - гэта злодзей без шаўрон і пагон

4
Віталь Портнікаў: Расейскі салдат - гэта злодзей без шаўрон і пагон
Віталій Портнікаў

Закон аб рэінтэграцыі Данбаса называе рэчы сваімі імёнамі.

У Расеі вельмі цяжка ўспрынялі прыняты ўкраінскім парламентам закон аб рэінтэграцыі Данбаса, хоць той не мяняе фактычную сітуацыю ў зоне АТА. Пра гэта ў калонцы на сайце выдання "Радіо Свобода" заявіў палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў.

«Прыняцце закона не вызваляе ад акупантаў тэрыторыю, не аднаўляе ўкраінскі кантроль над мяжой, ніяк не можа адбіцца на магчымасцях кіраўнікоў груповак «ДНР», «ЛНР» і іх куратараў з Масквы. І, дарэчы, Менскія пагадненні гэты новы закон таксама не адмяняе - хоць за ўвесь час, што мінуў пасля іх ўзгаднення, Расея і на крок не прасунулася ў бок выканання дамоўленасцей. Навошта ж спатрэбілася спецыяльнае пасяджэнне Рады бяспекі Расейскай Федэрацыі?» - напісаў ён.

Журналіст адзначыў, што ў гібрыднай вайне, якую Расея пачала супраць Украіны ў 2014 годзе, вельмі важна не называць рэчы сваімі імёнамі.

«Гэта - частка стратэгіі. Менавіта таму расейскія акупанты ў Крыме называлі сябе ветлівымі зялёнымі чалавечкамі. Менавіта таму акупант увесь час кажа, што яго там няма. Расейскі салдат перасоўваецца па чужой зямлі як злодзей - без шаўрон і пагон. І ў гэтым імкненні схаваць імя, краіну, сцяг і гонар, яго цалкам падтрымліваюць вярхоўны галоўнакамандуючы расейскім войскам і большасць жыхароў Расеі. Менавіта таму нават пасля гібелі расейскіх жаўнераў у баях ва Украіне іх хаваюць таемна, а тых, хто спрабуе дакапацца да ісціны, запалохваюць або б'юць», - падкрэсліў Портнікаў.

На яго думку, у прынятым Вярхоўнай Радай законе не ўсе рэчы названыя сваімі імёнамі, аднак Расею не задавальняе, што «агрэсар названы агрэсарам».

«Дзякуючы прыняццю новага ўкраінскага закона, многія палітыкі і назіральнікі ўспомнілі пра амаль замарожаны канфлікт, пра тое, што дагэтуль на лініі судакранання гінуць салдаты і пакутуюць мірныя жыхары, пра тое, што мільёны людзей праз авантуру Крамля не могуць жыць нармальным жыццём. І яшчэ яны ўспомнілі, хто агрэсар. Як бачым, гэта сур'ёзна турбуе і Уладзіміра Пуціна, і найбліжэйшае асяроддзе расейскага прэзідэнта», - адзначыў палітычны аглядальнік.

На думку журналіста, праўды ў Крамлі баяцца нашмат больш за санкцыі і вайсковыя дзеянні.

«Калі прымалі санкцыі, яны не праводзілі спецыяльных пасяджэнняў і не пазіравалі перад камерамі з заклапочанымі тварамі. Наадварот, тады яны выпраменьвалі поўную ўпэўненасць, што перагульваюць Захад. Таму што санкцыі - гэта грошы, тавары і візы. А праўда - гэта праўда», - падсумаваў Портнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках