24 красавiка 2024, Серада, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына і Францыя заклікалі да спынення баёў у раёне Афрыну

1
Нямеччына і Францыя заклікалі да спынення баёў у раёне Афрыну
Фота: Reuters

Рада бяспекі ААН збярэцца для абмеркавання сітуацыі ў Сірыі з ініцыятывы МЗС Францыі.

У Бэрліне і Парыжы пасля пачатку турэцкага наступу на сірыйскі рэгіён Афрын заклікалі да хутчэйшага спынення баёў, паведамляе dw.com. Кіраўнік МЗС ФРГ Зігмар Габрыэль (Sigmar Gabriel) у нядзелю, 21 студзеня, заявіў аб "незлічоных рызыках" вайсковага супрацьстаяння. "Абодва бакі, якія змагаюцца адзін супраць аднаго, прыклалі вялікія намаганні ў барацьбе супраць тэрору ІД. Далейшая ўзброеная канфрантацыя - гэта апошняе, што трэба Сірыі", - растлумачыў Габрыэль.

Французская міністарка ўзброеных сіл Флоранс Парлі заявіла, што баі павінны быць "спыненыя". Яна заклікала бакі вярнуцца да "сутнасці пытання" - барацьбы з тэрарызмам. Акрамя гэтага, кіраўнік замежнапалітычнай установы Францыі Жан-Іў Ле Дрыян запатрабаваў склікання пасяджэння Рады Бяспекі ААН. У Белым доме таксама заклікалі Анкару да "стрыманасці".

Таксама стала вядома, што Рада Бяспекі ААН правядзе кансультацыі аб сітуацыі ў Сірыі. Яны прызначаныя на панядзелак, 22 студзеня.

Раней у нядзелю стала вядома аб тым, што турэцкае войска пачало наземны наступ супраць курдскіх фармаванняў у раёне Афрыну на поўначы Сірыі. Паводле звестак турэцкага дзяржаўнага агенцтва Анадолу, ваенную аперацыю "Аліўкавая галінка" супраць курдскіх "Атрадаў народнай самаабароны" (YPG) падтрымлівае апазіцыйная ўлада ў Дамаску "Свабодная сірыйская армія". З паведамлення прэм'ер-міністра краіны Біналі Йылдырыма, адной з мэт вайсковай аперацыі Турцыі з'яўляецца стварэнне 30-кіламетровай "зоны бяспекі" ўздоўж турэцка-сірыйскай мяжы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках