28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы ІП: Мне яшчэ траіх дзяцей вывучыць і вывесці ў людзі

31
Крык душы ІП: Мне яшчэ траіх дзяцей вывучыць і вывесці ў людзі
Фота: «Радыё Свабода»

Прадпрымальнікі ўжо цяпер плацяць дзяржаве значна больш, чым зарабляюць.

У рэдакцыю сайта perspektyva.org прыйшоў ліст ад індывідуальнага прадпрымальніка, які падае свой погляд на праблему накладных на тавары.

Прадпрымальнік, бацька шматдзетнай сям'і, піша пра тое, што нават пры існых умовах практычна ўсе ІП плацяць дзяржаве больш чым зарабляюць:

«У Маскве і папяровых накладных дапрасіцца складана ад прадпрымальнікаў, а ўжо на электронныя можна нават не спадзявацца.

Паверце я ўжо сапраўды ведаю, мы гэта ўсё праходзілі ў адчайных спробах знайсці прадпрымальніка з добрым асартыментам тавару і разумным коштам, каб той працаваў з накладнымі, такіх адзінкі, але электронныя накладныя яны дакладна не выпішуць.

А фірмы з намі з дробнымі не працуюць у прынцыпе, нават не размаўляюць. Няма там такога парадку аб якім кажуць на сходах ЕўраЗЭС. А значыць наш мікра- і дробны бізнэс, узяўшы на сябе такія абавязанні, будзе асуджаны.

Я ніяк не магу зразумець, навошта і каму гэта трэба, бо існуюць значна больш зручныя альтэрнатыўныя сістэмы, з якімі і нам будзе спакойна працаваць і дзяржава будзе атрымліваць добрыя падаткі.

Большая частка з нашых прадпрымальнікаў нават пры існых умовах плацяць выдаткаў больш чым зарабляюць.

Тая ж сітуацыя і з чыпаваннем.

Учора размаўляў са сваімі калегамі такімі ж прадпрымальнікамі, усё ў адзін голас кажуць што гэта канец для ўсіх.

Паважаныя спадары чыноўнікі, вельмі вас просім не забівайце нас.

Я, напрыклад, бацька шматдзетнай сям'і прычым інвалід, жонка вучыцца ў БДУ апошні курс, вучоба дарагая. А мне яшчэ траіх дзяцей вывучыць і вывесці ў людзі, і паверце я такі не адзін».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках