24 красавiка 2024, Серада, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: На могілках таксама ўсё спакойна, без усялякай інфляцыі

10
Злотнікаў: На могілках таксама ўсё спакойна, без усялякай інфляцыі
Леанід Злотнікаў

Эканаміст раскрытыкаваў імкненне ўладаў дасягнуць узроўню «ідэальнай інфляцыі».

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі пазначыў ідэальную інфляцыю для Беларусі - 2-3%. Да гэтага паказчыку, з ягоных слоў, «мы проста абавязаны» выйсці ўжо да 2020-2021 гадам.

У экспрэс-каментары «Салідарнасці» эканаміст Леанід Злотнікаў не падзяліў аптымізму міністра і патлумачыў, чаму наогул няма асаблівага сэнсу імкнуцца да такога «ідэалу».

- Сапраўды, у эканамічнай тэорыі рэкамендавана падтрымліваць інфляцыю 2-3%. Таму што адсутнасць інфляцыі таксама не вельмі добра. Аднак думаю, што найбліжэйшыя гады дасягнуць такой лічбы будзе вельмі складана.

Эканаміст нагадаў, што нават Міністэрства фінансаў не агучвае такіх прагнозаў на найбліжэйшы перыяд, заклаўшы на гэты год 7-8% інфляцыі. Адзначым, што мінулы год Беларусь закончыла з рэкордна нізкай інфляцыяй 4,6%.

- Апошнія пару месяцаў, асабліва ў снежні, у нас адбывалася падвышэнне заробку. І гэта будзе далей спрыяць росту інфляцыі. Думаю, яна будзе большай, чым гэта было дагэтуль. Хутчэй за ўсё, столькі, колькі заклала Міністэрства фінансаў. Таму што рост прадукцыйнасці працы не паспявае за падвышэннем заробкаў.

Гэта азначае, што найбліжэйшым часам планам уладаў аб «ідэальнай інфляцыі», хутчэй за ўсё, не наканавана будзе спраўдзіцца:

- А нават калі мы і ўбачым яе - «ідэальную інфляцыю», то што? Што вы думаеце, мы лепей жыць станем? Мы можам жыць і пры нулявой інфляцыі, але ад гэтага ўзровень жыцця можа яшчэ больш панізіцца. Справа ж не ў адным паказчыку. Ствараецца ўражанне, як быццам наша шчасце залежыць ад таго, якая будзе інфляцыя. На могілках таксама ўсё склалася спакойна, без усялякай інфляцыі.

Таму не трэба асабліва акцэнтаваць увагу на інфляцыі.

- Будзе яна 6 або 3% - не важна. Галоўнае, што нічога не робіцца, каб у эканоміцы нешта змянілася да лепшага, - робіць выснову экспэрт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках