18 красавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае менская кватэра за $1 мільён

16
Як выглядае менская кватэра за $1 мільён

Пентхаус у доме на Кісялёва – трэцяя коштам кватэра ў Менску.

На партале Realt.by з'явілася інфармацыя пра кошт некаторых кватэр у доме на вуліцы Кісялёва ў Менску. Дазвол на будаўніцтва ТДА «Вытворча-інвестыцыйная група» атрымала яшчэ ў 2005 годзе, але здадзены ў эксплуатацыю дом быў толькі ў 2016 годзе.

Як паведамляе прадавец, сёння кошт квадратнага метра ў доме складае ад $1700 да $2000. А за пентхаус плошчай 600 кв м давядзецца выкласці як мінімум мільён даляраў.

Яшчэ столькі ж давядзецца выдаткаваць на аздабленне вялізнага жылога памяшкання, мяркуе агенцтва нерухомасці, якое займаецца продажам кватэр у гэтым доме.

Прапануем убачыць, як выглядае той самы пентхаус за мільён даляраў.

У кватэры свабодная планіроўка. Але ўжо цяпер тут ёсць тры спачывальні (кожная з санвузлом), кабінет, зала плошчай 200 кв м, гардэробныя. З кожнага пакоя ёсць выхад на велізарную тэрасу плошчай 40 кв. м.

Любавацца можна вось такімі краявідамі:

Пентхаус у доме на Кісялёва - трэцяя коштам кватэра ў Менску.

Самае дарагое жытло знаходзіцца на вуліцы Масквіна, за яго просяць $1,35 мільёна. Плошча кватэры - 186 м2

Ёсць яшчэ кватэра ў «доме Чыжа» на Старажоўскай вуліцы - $1,27 мільёна за 211 квадратных метраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках