25 красавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эма Уотсан і Джоні Дэп намінаваныя на атрыманне прэміі «Залатая маліна»

7
Эма Уотсан і Джоні Дэп намінаваныя на атрыманне прэміі «Залатая маліна»
Эма Уотсан

«Залатая маліна» - антыўзнагарода, якая адзначае найгоршыя акторскія працы.

Сталі вядомыя намінанты на атрыманне прэміі «Залатая маліна», паведамляе сайт Rotten Tomatoes, піша «Люстэрка тыдня. Украіна».

Адзначаецца, што на званне найгоршага фільму 2017 прэтэндуюць «Мумія», «Трансформеры: Апошні рыцар», «Эмаджы фільм», «Выратавальнікі Малібу» і «На пяцьдзесят адценняў цямней».

На «Залатую маліну» за найгоршую мужчынскую ролю прэтэндуюць Том Круз («Мумія»), Джоні Дэп («Піраты Карыбскага мора: Мерцвякі не распавядаюць казкі»), Джэрэмі Дорнан («На пяцьдзесят адценняў цямней») і Марк Уолберг адразу за два фільмы - «Добры дзень, тата, Новы год!2» і «Трансформеры: Апошні рыцар».

На атрыманне прэміі за найгоршую жаночую ролю намінаваныя, сярод іншых, Дакота Джонсан («На пяцьдзесят адценняў цямней»), Эма Уотсан («Сфера») і Джэніфер Лоўрэнс («Мама!»).

Цырымонія ўручэння «Залатой маліны» традыцыйна праходзіць напярэдадні ўрачыстасцяў, прысвечаных аб'яве лаўрэатаў чарговага «Оскара». У 2016 годзе «Залатой малінай» тройчы быў адзначаны фільм «Пяцьдзесят адценняў шэрага».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках