25 красавiка 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У трох раёнах Менска праз шалёнага сабаку ўводзяць каранцін

22
У трох раёнах Менска праз шалёнага сабаку ўводзяць каранцін

Некаторыя жывёліны стануць невыязнымі.

Каранцін уводзіцца на два месяцы. Ветэрынарныя лекары ўжо абыходзяць кватэры і прапаноўваюць зрабіць прышчэпкі жывёлінам, піша tut.by.

Спецыялісты ўжо дэталёва ўстанавілі, у якіх раёнах і з кім кантактаваў шалёны кане-корса. Нагадаем, 19 студзеня ў гарадской ветэрынарнай лабараторыі быў устаноўлены дыягназ «шаленства» ў сабакі, якога ім напярэдадні прывозілі на кансультацыю.

— З 23 студзеня ў трох раёнах Менска — Кастрычніцкім, Фрунзенскім і Маскоўскім — уводзіцца каранцін, — каментуюць у Менскай гарадской ветэрынарнай станцыі. — На час каранціну жывёлінам з названых пунктаў будзе забаронена наведваць выставы, а таксама забаронена пакідаць межы раёна, горада. Тое бок, некаторыя жывёліны будуць невыязнымі. Уся інфармацыя, каму можна выязджаць, а каму — не, будзе знаходзіцца ў дзяржаўных ветэрынарных клініках па месцы жыхарства ўладальніка.

У Менскай гарадской ветэрынарнай станцыі адзначаюць: іх супрацоўнікі ўжо абыходзяць кватэры, якія знаходзяцца ў праблемным пункце раёна, і прапануюць гаспадарам зрабіць прышчэпкі. Але «людзі неахвотна адкрываюць дзверы і не даюць жывёлін вакцынаваць».

— На гэты момант многія жывёліны не вакцынаваныя, не чыпаваныя, — кажуць мне ў ветстанцыі. — Мы расклейваем аб'явы з тлумачэннем, што ў раёне знаходзіцца ачаг шаленства, просім зрабіць прышчэпку. Людзі ведаюць гэта, але нічога не робяць.

Спецыялісты раяць прывіваць жывёліну раз на год. Праблема тычыцца не толькі гаспадароў сабак, але і гаспадароў іншых жывёлін. Невядома, каго мог пакусаць, падрапаць шалёны кане-корса, пакуль ён быў без нагляду. Ужо вядома, што сабака нарадзіўся ў кастрычніку 2015 года і да студзеня 2018 года жыў на вуліцы Мініна ў сям'і, дзе трое маленькіх дзяцей. Дарэчы, на гэтай жа вуліцы знаходзіцца гарадская ветстанцыя. Спецыялісты знайшлі пашпарт кане-корса, але з улікам таго, што гадаванец не быў чыпаваны, нельга сказаць, што гэта сапраўды яго пашпарт.

6 студзеня 2018 года ўладальнікі прадалі сабаку, кажуць, з ім усё было добра, не было ніякіх падазрэнняў на шаленства. Новы гаспадар запэўніваў, што набывае гадаванца для сябе, але тут жа перапрадаў яго ў Фрунзенскі раён. Паводле адной з версій, сабаку трэці, і апошні, гаспадар павёз у Менскі раён, паводле іншай — кане-корса на новае месца жыхарства не даехаў. Справа ў тым, што апошняя гаспадыня блытаецца ў паказаннях і дакладна не можа сказаць, дзе знаходзіўся сабака. Са слоў жанчыны, сваякі былі супраць хатняй жывёліны, таму яна 7 студзеня выкінула кане-корса ў намордніку на вуліцы Кіжаватава.

11 студзеня сабаку падабралі валанцёры. З 11 да 13 студзеня ён быў на ўтрыманні ў адной сям'і, з 13 да 17 студзеня — у іншай. Апошнія ўладальнікі заўважылі, што з гадаванцам штосьці не так, і прывезлі яго на кансультацыю ў Менскую гарадскую ветэрынарную станцыю.

— У сабакі ўжо была нервовая форма, курчы, і наш лекар сказаў адвезці яго на каранцін у прыёмнік на Гурскага. Але яго не давезлі, сабака сканаў, пасля чаго яго аддалі на абследаванне ў гарадскую лабараторыю, і 19 студзеня быў выдадзены вынік — у кане-корса выяўленае шаленства, — расказваюць «Еўрарадыё» ў Менскай гарадской ветэрынарнай станцыі.

Каранцін у Менску ўводзіцца на два месяцы, апошні раз каранцін быў у 2016 годзе ў Маскоўскім раёне праз котку. Жывёліна была хатняй, ні разу не выходзіла на шпацыр, таму была прынятая пастанова ўвесці каранцін толькі ў тым доме, дзе жыла котка.

Цяпер у мэтах прафілактыкі спецыялісты рэкамендуюць не падыходзіць і не гладзіць безгаспадарных, безнаглядных жывёлін. Пры выяўленні жывёлін з незвычайнымі або без прычыны агрэсіўным паводзінамі — паведаміць у ветэрынарную службу. У выпадку атрымання траўмаў, нанесеных жывёламі, або аслінення скуры або слізістых — неадкладна звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках