25 красавiка 2024, Чацвер, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт з Нямеччыны ў РФ вырас упершыню з моманту ўвядзення санкцый

7
Экспарт з Нямеччыны ў РФ вырас упершыню з моманту ўвядзення санкцый

За 11 месяцаў 2017 года нямецкі экспарт у РФ павялічыўся на 21%, у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Нямецкі экспарт у Расею вырас упершыню за апошнія пяць гадоў. За 11 месяцаў 2017 года ён павялічыўся на 21 працэнт, у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, дасягнуўшы адзнакі ў 24,1 млрд еўраў.

Як адзначае ў панядзелак, 22 студзеня, агенцтва Reuters са спасылкай на звесткі Федэральнага статыстычнага ведамства, за ўвесь 2016 год аб'ём нямецкага экспарту ў Расею склаў 21,5 млрд еўраў. Найбольшым поспехам карысталіся станкі, аўтамабілі і хімічная прадукцыя са знакам «Зроблена ў Нямеччыне», паведамляе DW.

Некаторае паляпшэнне назіраецца і ў галіне імпарту тавараў з Расеі ў Нямеччыну. За 11 месяцаў 2017 года ён склаў у грашовым выражэнні 28,6 млрд еўраў, у той час як за ўвесь 2016 год ФРГ імпартавала з Расеі тавараў на суму блізу 26,5 млрд еўраў. Пэўную ролю ў гэтым адыграў прыкметны рост попыту на расейскую нафту і газ.

Нямецкі экспарт у РФ за час дзеяння санкцый, уведзеных у адказ на анэксію Расеяй украінскага паўвострава Крым і ўмяшання ў канфлікт на ўсходзе Украіны, паменшыўся амаль удвая: з 38 млрд еўраў у 2012 годзе да 21,5 млрд еўраў у 2016 годзе. Нягледзячы на некаторае ажыўленне ў 2017 годзе, Усходні камітэт нямецкай эканомікі заклікае ўстрымацца ад эйфарыі. «Пасля глыбокага крызісу мы стартуем, на жаль, з даволі нізкага ўзроўню. Акрамя таго, мы бачым у цяперашніх выніках уплыў рэшткавага эфекту, які спыніцца ў 2018 годзе», - адзначыў кіраўнік Усходняга камітэта Вольфганг Бюхеле.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках