19 красавiка 2024, Пятніца, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі падазраванага ў серыйных крадзяжах абутку з тамбураў

5
У Менску затрымалі падазраванага ў серыйных крадзяжах абутку з тамбураў

Што падабалася, зламыснік забіраў сабе, а астатняе выкідваў.

Абутковы злодзей зарабляў у жылых дамах у пасёлках Юбілейны і Сенніца ўсяго два дні, 15 і 16 студзеня, але шуму нарабіў нямала. Зламыснік спачатку адціскаў магнітны замок на дзвярах пад'ездаў, а потым шпацыраваў па паверхах у пошуках незамкнутых тамбураў. А адтуль ён забіраў абутак, які пакідалі ў тамбурах жыхары. Што падыходзіла і падабалася, пакідаў сабе, а астатняе проста выкідваў, піша kp.by.

Пасля таго, як праваахоўныя органы апублікавалі відэа са злодзеем з камер назірання, у міліцыю патэлефанавалі адразу некалькі чалавек і паведамілі, што ведаюць яго. Пасля гэтага супрацоўнікам міліцыі заставалася толькі высчветліць асобу злодзея і затрымаць яго.

Як паведамляюць ва УУС Менаблвыканкама, падазраваны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы. Яму 40 гадоў, і жыве ён у Менску. Цяпер распачатая новая крымінальная справа.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках