29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводле справы лідараў прафзвязу РЭП апыталі блізу 100 чалавек

5
Паводле справы лідараў прафзвязу РЭП апыталі блізу 100 чалавек
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ
ФОТА: PRACA-BY.INFO

Раней СК апытваў толькі актывістаў з Менску.

Паводле справы незалежнага прафзвязу РЭП апыталі блізу 100 чалавек. Пра гэта заявіў «Радыё Свабода» лідар незалежнага прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

Ён удакладніў, што раней паводле крымінальнай справы Следчы камітэт апытваў толькі актывістаў з Менска:

«Але апошнім часам следчыя пачалі масавым парадкам выцягваць нашых людзей з рэгіёнаў, шараговых чальцоў прафзвязу. Рэгіянальныя падраздзяленні Следчага камітэта падключыліся да справы. Нас папрасілі падаць звесткі на чальцоў прафзвязу. Мы адмовіліся. Але ў нас жа канфіскавалі кампутары. І, мабыць, адтуль і ўзялі нашу базу звестак. Яна там састарэла. Здаецца, што як раз ёй і карыстаюцца», - кажа Фядыніч.

Ён кажа, што гэта робіцца для таго, каб запалохаць чальцоў прафзвязу і дыскрэдытаваць незалежныя прафзвязы, знізіць іх актыўнасць.

Фядыніч заўважае: набліжаецца час, да якога гэтая справа падоўжаная, - 2 лютага. Таму следчыя, мяркуе ён, і спяшаюцца. Дагэтуль прафзвязам не вярнулі ні кампутары, ні мабільныя тэлефоны, ні дакументы, канфіскаваныя падчас ператрусу. «І гэта, безумоўна, перашкаджае нам працаваць», - кажа лідар прафзвязу РЭП.

Сёння прэзідыум незалежнага прафзвязу аднагалосна прыняў заяву, у якой папярэджвае ўладу, што такія паводзіны следчых негатыўна паўплываюць на імідж Беларусі. Прафзвяз наважыў праінфармаваць аб сітууацыі ў Беларусі шэраг міжнародных арганізацый.

Як пачыналася справа

2 жніўня 2017 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю правёў ператрусы ў офісе РЭП, а таксама дома ў старшыні прафзвязу Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара Ігара Комлікa. Затым было абвешчана, што ў дачыненні да абодвух распачатая крымінальная справа ў частцы 2 артыкула 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва значнай суме) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Ігар Комлік правёў за кратамі два месяцы, Генадзь Фядыніч цяпер пад падпіскай аб нявыездзе. Абодва ўважаюць сябе невінаватымі і выплачваць налічаныя ім падаткі не збіраюцца. Следчы камітэт прадоўжыў справу прафсаюзных лідараў да 2 лютага 2018 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках