19 красавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Кошт расплаты для Расеі можа павялічыцца

5
WSJ: Кошт расплаты для Расеі можа павялічыцца

Калі прапанова аб міратворцах праваліцца - уключацца дадатковыя амерыканскія санкцыі.

На гэтым тыдні амерыканскія перагаворшчыкі правераць, наколькі сур'ёзна Расея настроеная з нагоды мірнага пагаднення для Украіны, дзе баі паміж сіламі Кіева і падтрымоўванымі Расеяй сепаратыстамі ўзмацняюцца», - пішуць карэспандэнты амерыканскай газеты The Wall Street Journal, (пераклад - inopressa.ru) Джуліян Барнс і Лорэнс Норман.

«Перамовы, намечаныя на пятніцу, - першыя з тых часоў, як ЗША заявілі, што яны паставяць Кіеву абарончую зброю, і адбудуцца яны пасля таго, як расейскія перагаворшчыкі скасавалі прапанаваную сустрэчу ў снежні, - перадаюць аўтары. - Са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, рэакцыя Масквы на аб'яву аб зброі была прыцішанай. Але, як заявілі чыноўнікі, аднаўленне перамоваў паказвае на тое, што пастанова магла дапамагчы заахвоціць Маскву вярнуцца за стол перамоваў».

У нядаўніх інтэрв'ю выданню заходнія дыпламаты заявілі, што аднаўленне ўкраінскіх мірных перамоваў вельмі важнае. Са слоў гэтых чыноўнікаў, калі найбліжэйшымі месяцамі не будзе дасягнутага ніякага пагаднення, то плануецца пры дапамозе дадатковых санкцый прадоўжаць ціснуць на Расею, якая, са слоў ЗША, узбройвае сепаратыстаў.

«Ёсць магчымасць развязаць пытанне ўсходу Украіны, калі Расея захоча», - цытуе выданне неназванага амерыканскага чыноўніка. Са слоў амерыканскіх чыноўнікаў, іх ініцыятыва наконт Украіны з'яўляецца выпрабавальным каменем, каб убачыць, ці хоча Масква рабіць канкрэтныя крокі для пацяплення стасункаў з Захадам і зніжэння эканамічнага ціску, які яна адчувае.

Як піша выданне са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў, Курт Волкер, спецыяльны прадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны, павінен сустрэцца з Уладзіславам Сурковым, прадстаўніком Пуціна, у Дубаі ў пятніцу.

ЗША і іх вядучыя хаўруснікі, уключаючы Канаду і Нямеччыну, хочуць адрадзіць украінскі мірны план, які быў выпрацаваны ў 2015 годзе ў Менску, гаворыцца ў артыкуле. «Яны дамагаюцца таго, каб міжнародныя міратворцы ўзялі пад кантроль усходнюю мяжу Украіны з Расеяй, фактычна перакрыўшы пастаўкі зброі, што паступае сілам прарасейскіх сепаратыстаў», - тлумачаць аўтары. Аднак Масква хоча, каб міратворчыя сілы былі дыслакаваныя на лініі фронту, паміж украінскімі ўрадавымі сіламі і сепаратыстамі, а не паміж сепаратыстамі і Расеяй.

«Заходнія чыноўнікі не страцілі надзею на тое, што Расея пагодзіцца на нешта больш падобнае да заходняй прапановы аб міратворцах, што задаволіць расейскае патрабаванне аб тым, каб мяжа была перададзеная пад кантроль Украіны не адразу», - паведамляюць журналісты. Амерыканскія чыноўнікі распавялі выданню, што калі прапанова наконт міратворцаў праваліцца, то іх далейшы план - павялічыць цану расейскага ўмяшання на ўсходзе Украіны, уключаючы дадатковыя амерыканскія санкцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках