19 красавiка 2024, Пятніца, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія дэмакраты хочуць зрабіць 100-годдзе БНР агульнанацыянальным святам

4
Магілёўскія дэмакраты хочуць зрабіць 100-годдзе БНР агульнанацыянальным святам

Палітыкі заклікалі далучыцца да святкавання ўсіх патрыётаў Беларусі.

У Магілёве створаны грамадскі аргкамітэт для святкавання стагоддзя БНР у горадзе. Як адзначыў у каментары mspring.online ягоны ўдзельнік Віталь Макаранка, аргкамітэт ставіць мэтай зрабіць Дзень волі сапраўдным агульнанацыянальным святам.

Віталь Макаранка заклікаў далучыцца да падрыхтоўкі свята ўсіх, каму ёсць што прапанаваць.

Са слоў Макаранкі, ён таксама запрашаў магілёўскія ўлады, аднак тыя адмовіліся.

- Я накіраваў звароты кіраўніцтву гарвыканкама і аблвыканкама, але іх перанакіравалі ў аддзел ідэалогіі гарвыканкаму. Ужо адтуль мне прыйшоў адказ, што Дзень волі не з'яўляецца дзяржаўным святам, таму ў яго падрыхтоўцы чыноўнікі ніякага ўдзелу браць не хочуць, - панаракаў палітык.

25 студзеня павінен адбыцца сход аргкамітэту, на якім, як спадзяецца Макаранка, з'явяцца першыя канкрэтныя прапановы наконт святкавання стагоддзя юбілею БНР.

Нагадаем, што 22 студзеня на пасяджэнні аргкамітэта аб святкаванні 100-годдзя БНР у Менску была прынятая пастанова звярнуцца ў дзяржаўныя ўстановы з прапановай удзельнічаць ва ўрачыстых мерапрыемствах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках