20 красавiка 2024, Субота, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адлічэнні ў інавацыйныя фонды могуць быць павялічаныя да 15-20%

3
Адлічэнні ў інавацыйныя фонды могуць быць павялічаныя да 15-20%
АНДРЭЙ КАБЯКОЎ
ФОТА: BYMEDIA

Сродкі будуць перапраўляцца з падаткаў на прыбытак.

Урад прапануе павялічыць адлічэнні сродкаў у інавацыйныя фонды да 15-20% ад падатку на прыбытак.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў, паведамляе tut.by.

Паводле ягоных слоў, у 2018 годзе пры поўным асваенні сродкаў інавацыйных фондаў і пры наяўнасці новых інавацыйных праектаў, якія адпавядаюць узроўню V-VI укладаў, магчыма выйсці з ініцыятывай да прэзідэнта Беларусі аб павелічэнні адсотка адлічэнняў у інавацыйныя фонды. «Калі такія адлічэнні ў інавацыйныя фонды складаюць 10% ад падатку на прыбытак, то магчымае павелічэнне гэтага нарматыву да 15-20% - колькі трэба. Такія падыходы будуць спрыяць прыцягненню дадатковых сродкаў і на развіццё навукі», - сказаў Кабякоў, якога цытуе прэс-служба ўрада.

Што да выкарыстання ў 2017 годзе сродкаў, то пры 100-адсоткавым засваенні сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду не цалкам выкарыстанымі засталіся сродкі мясцовых інавацыйных фондаў (засваенне склала 68,5%). Найбольш праблемнымі ў гэтым пытанні з'яўляюцца Гарадзенская (засваенне склала 33,6%), Менская (26,1%) і Берасцейская (63,5%) вобласці. У астатніх рэгіёнах асваенне сродкаў склала ад 80% да 93%, гаворыцца ў паведамленні.

Пытанне своечасовасці і паўнаты асваення інавацыйных фондаў ужо разглядалася на пасяджэнні прэзідыума Саўміна ў кастрычніку 2017 года. Андрэй Кабякоў мяркуе, што аблвыканкамамі і Менгарвыканкамам для засваення названых сродкаў у поўнай суме былі прыняты недастатковыя захады.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках