19 красавiка 2024, Пятніца, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкс Тылерсан: Расея нясе адказнасць за ахвяры ў Сірыі

2
Рэкс Тылерсан: Расея нясе адказнасць за ахвяры ў Сірыі
РЭКС ТЫЛЕРСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў аб новай хімічнай атацы ў Сірыі.

Расея нясе адказнасць за новую хімічную атаку ў Сірыі ва Усходняй Гуце, заявіў 23 студзеня дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан на канферэнцыі ў Парыжы, піша «Гордан» са спасылкай на Reuters.

Паводле ягоных слоў, «толькі ўчора больш за 20 цывільных асоб, у асноўным дзеці, сталі ахвярамі відавочнага выкарыстання хлору».

Ён дадаў, што апошнія атакі ў сірыйскім раёне Усходняя Гута выклікаюць сур'ёзныя асцярогі, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад працягвае выкарыстоўваць хімічную зброю супраць уласнага народа.

Тылерсан заявіў, што «у выніку Расея нясе адказнасць за ахвяры ва Усходняй Гуце і мностве іншых месцаў, якія сталі ахвярамі хімічнай зброі, бо Расея стала ўдзельнічаць у гэтым канфлікце».

Дзяржсакратар ЗША таксама адзначыў, што «няздольнасць Расеі развязаць праблему хімічнай зброі ў Сірыі ставіць пад сумнеў яе значнасць для развязання крызісу». Дзяржсакратар дадаў, што з красавіка 2014 года з'явіліся новыя сведчанні таго, што ў Сірыі па-ранейшаму ёсць хімічная зброя.

22 студзеня Reuters паведамляла, што ў цэнтры Дамаска ў выніку артылерыйскага абстрэлу загінулі дзевяць чалавек, 21 атрымалі раны. Дзяржаўная тэлевізія Сірыі заявіла, што абстрэл вялі паўстанцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках