18 красавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што гарыць на палігоне ў Казлоўшчыне?

2
Што гарыць на палігоне ў Казлоўшчыне?

Атрутныя выкіды забруджваюць атмасферу ў Дзятлаўскім раёне.

У рэдакцыю «Газеты Слонімскай» паступіла інфармацыя аб тым, што на палігоне цвёрдых бытавых адкідаў каля вёскі Колкі Дзятлаўскага раёна гарыць другасная сыравіна.

Мясцовы жыхар Ігар Кавальчук паказаў карэспандэнту «Газеты Слонімскай» на гэтым палігоне сметнішча, дзе ўжо амаль тыдзень гарыць розная другасная сыравіна: гума, цэлафан ПВД, ПВХ, ПНД і г.д.

Ад гэтых матэрыялаў пры гарэнні вызваляюцца небяспечныя таксічныя злучэнні, якія трапляюць у атмасферу.

Ігар прагледзеў інфармацыю і даведаўся, што гэтыя выкіды здольныя разносіцца ў паветры на 160 км, а таксама што ад гарэння такіх матэрыялаў утвараецца вялікая колькасць чорнага дыму.

Варта адзначыць, што такія матэрыялы не павінны захоўвацца на такіх надзелах. Для гэтага павінны быць створаныя адмысловыя варункі - да прыкладу, гума павінна захоўвацца на забетанаваным надзеле.

Таксама, са слоў мясцовага жыхара, самі па сабе матэрыялы загарэцца не маглі. Ён упэўнены, што гэта мог быць толькі падпал.

Ігар распавёў, што большая частка другаснай сыравіны, якая там знаходзіцца, папросту бясследна знікла.

Карэспандэнт «Газеты Слонімскай» звярнуўся ў Дзятлаўскую раённую інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Спецыяліст аб падпале нічога не ведаў і папрасіў выслаць яму здымкі і паабяцаў разабрацца з гэтым фактам.

Застаецца спадзявацца, што сыравіну, што гарыць, усё ж патушаць і выкідаў у атмасферу стане менш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках