25 красавiка 2024, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць з «Хартыяй-97»!

4
Салідарнасць з «Хартыяй-97»!
Павел Селін

«Хартыя» - гэта не толькі адна з галоўных крыніц атрымання свабоднай інфармацыі.

Ужо трэцяе дзесяцігоддзе рэдакцыя «Хартыі-97» паспяхова супрацьстаяць дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў вядомы расейскі журналіст Павел Селін.

«У Беларусі заблакаваны галоўны апазіцыйны сайт« Хартыя-97».

Для тых, хто не ведае: для Беларусі гэта тое самае, што для нас - «Медуза», «Эхо» и «Дождь» разам узятыя.

Для мяне «Хартыя» не толькі - адна з галоўных крыніц атрымання інфармацыі, але перш за ўсё - людзі...родныя мне людзі.

Гэта дзясятак адважных беларускіх хлопцаў і дзяўчат, якія штодня і штосекундна робяць сваю небяспечную справу.

Ужо 8-ы год мае беларускія сябры вымушаныя жыць і працаваць па-за Радзімай. Пасля так званых «прэзідэнцкіх выбараў» 2010 года ўсе яны прайшлі праз турмы і катаванні. Цяпер яны ў Варшаве. Многія фактычна беглі туды ад смерці...

Ужо трэцяе дзесяцігоддзе яны па-журналістку супрацьстаяць дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі.

І як бачна з сённяшняга блакавання - супрацьстаяць паспяхова.

Па-савецку велізарны, непаваротлівы і тупы механізм лукашэнкаўскай дзяржпрапаганды нічога ня можа зрабіць з АДНЫМ сайтам. У «Хартыі-97» за дзень - 250 тысяч унікальных наведвальнікаў і гэтая лічба ўражвае! Таму і блакуюць.

Трымайцеся, родныя! Усе нармальныя людзі цяпер з вамі!

Салідарнасць з «Хартыяй-97»!!!»

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Падрабязная інструкцыя пра тое, як абысці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках