3 траўня 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрыст: Лукашэнка дазволіў накіроўваць «дармаедаў» у ЛПП

45
Юрыст: Лукашэнка дазволіў накіроўваць «дармаедаў» у ЛПП
ФОТА: ПАВЕЛ ЛІСІЦЫН/РІА «НОВОСТИ»

Калі літаральна разумець дэкрэт №1, то кожнага беспрацоўнага можна адправіць туды на год.

На яшчэ адну асаблівасць новага дэкрэта аб «дармаедах» звярнуў увагу юрыст Аляксандр Жук.

«Дэкрэт №1 дазволіў камісіям выканкамаў накіроўваць дармаедаў у ЛПП!!! Калі яны вядуць асацыяльны лад жыцця, - піша Аляксандр Жук у «Фэйсбуку». - Што такое «асацыяльны» - дэкрэт не тлумачыць.

Раней у ЛПП адпраўляў толькі суд і толькі асоб, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію.

І яшчэ тых, хто не выплачваў выдаткі на ўтрыманне дзяржавай дзяцей.

Але толькі, калі яны некалькі разоў на год прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Што цяпер?

Калі літаральна разумець дэкрэт, то кожнага «дармаеда» выканкам зможа адправіць у ЛПП тэрмінам да 12 месяцаў...

Без папярэджання і прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Хачу спадзявацца, што права накіроўваць у ЛПП пакінуць толькі за судом.

І што ЛПП наогул ліквідуюць».

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках