28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марэк Буцько: Захад адрэагуе на блакаванне «Хартыі-97»

4
Марэк Буцько: Захад адрэагуе на блакаванне «Хартыі-97»
Марэк Буцько

Размовы аб «лібералізацыі» ў Беларусі - поўная лухта.

Пра гэта сайту Сharter97.org заявіў экс-сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Марэк Буцько:

- Блакаванне «Хартыі-97» - гэта элемент палітыкі Расеі, якую яна выкарыстоўвае супраць Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Дзеянні беларускіх уладаў - беспрэцэдэнтны крок, быў заблакаваны найбуйнейшы незалежны сайт, які меў вялікі ўплыў на грамадскае меркаванне ў Беларусі.

Дзякуючы працы Сharter97.org, беларусы не адчувалі такога моцнага ўплыву расейскага інтэрнэту. Блакаванне «Хартыі-97» ідзе на карысць Крамлю. Гэта трагічная вестка не толькі для дэмакратыі і правоў чалавека, але і са стратэгічнага пункту гледжання.

Можа дайсці да поўнай ізаляцыі незалежных медыяў у Беларусі, што прывядзе да татальнага дамінавання расейскіх СМІ. Могуць быць сумныя наступствы для апазіцыі, незалежных медыяў і здольнасці грамадзянскай супольнасці да мабілізацыі.

Польскія ўлады, еўрапейскія структуры, арганізацыі правоў чалавека не пакінуць гэтай пастановы без рэакцыі. Такога моцнага ўдару па грамадзянскаму грамадству мы даўно не бачылі. Калі ў Еўропе яшчэ штосьці значаць правы чалавека - будзе жорсткая рэакцыя. Я здзіўлены, што ў гэтай сітуацыі яшчэ гаворыцца аб нейкай «лібералізацыі», дыялогу з Менскам, Лукашэнкам. Гэта поўная лухта і блакаванне «Хартыі-97» таму пацвярджэнне.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Падрабязная інструкцыя пра тое, як абысці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках