25 красавiка 2024, Чацвер, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cанкцыі з рэжыму Лукашэнкі знятыя памылкова

8
Cанкцыі з рэжыму Лукашэнкі знятыя памылкова
Раман Бяссмертны

У Беларусі нічога не робіцца без адпаведнага ўказа з Масквы.

Блакаванне сайта Charter97.org пракаментаваў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі ў 2010-2011 гадах Раман Бяссмертны:

- Першая чалавечая рэакцыя: чаму Лукашэнка так доўга цярпеў, чаму не заблакавалі «Хартыю-97» раней? Я здзіўлены, як сайту Сharter97.org атрымоўвалася нешта гаварыць, распавядаць, пратэставаць, арганізоўваць. На працягу ўсёй гісторыі «Хартыі-97» прымаліся спробы яе блакавання, ёй спрабавалі зачыніць рот і гэтак далей.

Нягледзячы на тое, што шмат хто казаў пра «лібералізацыю» (успомнім лета 2010 года, калі была спроба «перазагрузіць стасункі» ЕЗ і Менска), першапачаткова было зразумела, што ўлада Беларусі зробіць усё, каб заблакаваць «Хартыю-97».

Мяне здзіўляе, што блакаванне сайта адбываецца на фоне скасавання санкцый супраць Менска, якія, з майго пункту гледжання, знятыя абсалютна памылкова. Хачу перасцерагчы: думаць аб тым, што за блакаваннем стаіць Міністэрства інфармацыі - азначае не разумець палітычнай сітуацыі ў Беларусі, дзе ўсім кіруе толькі адзін чалавек.

Апошнім часам я выразна разумеў, што «Хартыя-97» вельмі моцна б'е па Лукашэнку. Cайт Charter97.org займаў абсалютна выразную пазіцыю наконт скасавання санкцый супраць рэжыму і аднаўлення эканамічнага супрацоўніцтва, якое з'яўляецца толькі працягам агоніі рэжыму. «Хартыя-97» - стрэмка для Лукашэнкі.

Па-другое, я заўсёды заяўляў, што працяг супрацоўніцтва Кіева з Менскам – угода з беларускім народам, а сёння - тым больш.

Махавік, які запушчаны з Масквы, можа падзяліць беларускае грамадства, бо частка беларусаў падтрымлівае Украіну, некаторыя ваююць на баку ВСУ на Данбасе, а частка, па заданні КДБ, ваююць на баку Расеі.

Не магу абысці тэму цяперашняга эканамічнага супрацоўніцтва паміж Украінай і Беларуссю. Нягледзячы на тое, што ў ім ёсць складнік абаронна-прамысловага комплексу, я першапачаткова разумеў, што нічога ў Беларусі не робіцца без адпаведнага ўказа з Масквы.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блякаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Падрабязная інструкцыя аб тым, як абысці блакаванне сайта Charter97.org, знаходзіцца тут.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках