Гарадзенцу ў Кіеве ўручылі прэмію «Воіна Свету»
- 27.01.2018, 10:22
- 9,413
Прэмія «Воін Свету» была заснавана ў 2015 годзе
У пятніцу, 26 студзеня, у Кіеве, каля помніка герою Нябеснай Сотні, беларусу Міхаілу Жызнеўскаму, уручылі літаратурную прэмію «Воін Свету» беларускаму пісьменніку з Горадні, старшыні Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянціну Дубатоўку, паведамляе «Радыё Рацыя».
Прэмія «Воін Свету» была заснаваная ў 2015 годзе сумесна з Нацыянальным саюзам пісьменнікаў Украіны і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». На думку журы, сёлета такую прэмію заслужыў Валянцін Дубатоўка за кнігу прозы «Чужы» (Менск, «Бібліятэка», 2017).
У пазамінулым годзе і ў мінулым годзе прэмію «Воін Свету» атрымалі гомельскі пісьменнік Анатоль Бароўскі - за раман «Воляй абраны», а таксама Міхась Скобла за кнігу «Саркафагі страху».