ААН заклікае ўсе краіны выконваць алімпійскае перамір'е
2- 27.01.2018, 13:40
- 7,730
Гэтая традыцыя з'явілася ў Старажытнай Грэцыі ў 8 стагоддзі да нашай эры.
Кіраўнік Генеральнай асамблеі ААН Міраслаў Лайчак заклікаў усе тыя бакі, што ваявалі выкарыстоўваць перамір'е і ўрэгуляваць рознагалоссі мірным шляхам падчас Алімпійскіх і Паралімпійскіх Гульняў у Пхенчхане.
Пра гэта паведамляе цэнтр навін ААН.
Традыцыйнае часовае перамір'е пачынаецца за тыдзень да гульняў і заканчваецца праз тыдзень пасля іх закрыцця. Традыцыя з'явілася ў Грэцыі ў VIII стагоддзі да н.э.
Лайчак заклікаў усе тыя бакі, што ваявалі, выкарыстоўваць перамір'е і ўрэгуляваць рознагалоссі мірным шляхам.
Старшыня Генасамблеі нагадаў, што спорт выконвае важную ролю ў «пабудове мірнай будучыні для ўсяго чалавецтва».
Нагадаем, Алімпійскія гульні ў Пхенчхане стартуюць 9 лютага 2018 года.