Таццяна Макрыдзі: У Беларусі Дзень сурка
- 27.01.2018, 14:27
- 15,955
Жонка экс-амбасадара Украіны ў Беларусі Таццяна Макрыдзі піша пра блакаванне Charter97.org.
«Я назаўсёды запомню знаёмства з Наталляй Радзінай, галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97». Наша кватэра-рэзідэнцыя пасла Украіны ў РБ знаходзілася ў адным памяшканні з пасольствам. Аднойчы я корпалася на кухні і тут тэлефонны званок Рамана Бяссмертнага (пасла Украіны ў Беларусі - заўв. Charter97.org): «Зайдзі да мяне, хачу цябе з кімсьці пазнаёміць». Зайшла...
На мяне глядзела маладая жанчына... Гэтыя карыя вочы з сінякамі з эфектам акуляраў я не забуду ніколі. Яе збілі ў пад'ездзе... Потым пасля выбараў Лукашэнкі-2010 Наталлю пасадзілі, яны сядзелі ў адной камеры з Ірынай Халіп, жонкай кандытата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Раман не пайшоў на інаўгурацыю дыктатара Лукашэнкі, даў нямала разгромных інтэрв'ю, сябрамі нашымі былі і ёсць амбасадары краін ЕЗ. Пасля таго як Раман адмовіўся прысутнічаць на «каранацыі» Лукашэнкі, мы сядзелі на чамаданах і чакалі вызвалення ад пасады.
Прайшло 8 (!) гадоў, «Хартыю» заблакавалі... Страшны Дзень Сурка!»