Да Вікторыі Азаранкі вернецца яе былы трэнер
3- 27.01.2018, 14:42
- 9,920
З'явілася інфармацыя, што ў якасці новага асабістага трэнера экс-першая ракетка свету наняла Вячаслава Конікава.
Пра гэта паведамляе фан-суполка тэнісісткі Вконтакте, піша Прессбол.
«Даўні трэнер мужчынскай тэніснай каманды Універсітэта штата Каліфорнія ў Сакрамэнта Вячаслаў Конікаў абвясціў пра сваю адстаўку. Ён стане асабістым трэнерам прафесійнай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі.

Больш за 12 гадоў Конікаў прапрацаваў галоўным трэнерам мужчынскай тэніснай каманды Універсітэта Каліфорнія ў Сакрамэнта, а цяпер будзе трэніраваць былую першую ракетку, уладальніцу двух мэйджараў Вікторыю Азаранку, з якой ён працаваў з 1998 да 2002 года», - інфармуе hornetsports.com.
Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі ні ад аднаго з бакоў пакуль не паступала.