Беларус спрабаваў увезці ў Чэхію 140 тысяч пачкаў цыгарэт
13- 27.01.2018, 15:45
- 15,242
Кантрабандыст схаваў цыгарэты ў вырабы з дрэва.
Супрацоўнікі падатковай міліцыі ГУ ГФС у Закарпацкай вобласці канфіскавалі партыю цыгарэт без марак акцызнага падатку Украіны, якую грамадзянін Беларусі спрабаваў вывезці ў Чэхію, схаваўшы ў вырабы з дрэва, піша censor.net.
У рамках расследавання крымінальнай справы, унесенага ў АРДР паводле ч.1 арт.204 КК Украіны, устаноўлены факт набыцця, захоўвання і транспартавання незаконна вырабленых тытунёвых вырабаў.


У выніку праведзеных мерапрыемстваў у гэтым аўтамабілі канфіскавана 139 976 пачкаў тытунёвых вырабаў адной з беларускіх фабрык без марак акцызнага падатку Украіны, якія, згодна з суправаджальнымі дакументамі, транспартаваліся з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ў краіны Еўрапейскага Звязу. Арыенціровачны кошт канфіскаванага блізу 2 млн грн.

Транспартны сродак і суправаджальныя дакументы канфіскаваныя таксама. Прадаўжаюцца следчыя дзеянні.