17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пайшоў з віламі на паравоз

70
Лукашэнка пайшоў з віламі на паравоз

«Хартыя-97» была, ёсць і будзе.

Cайт Сharter97.org сабраў словы салідарнасці і падтрымкі чытачоў:

«Паспяхова вучым усіх, хто сам не можа абыходзіць блакаванне!».

«Сардэчна запрашаем у краіну з«цЫфровой Иканомикой». Інвестыцыйны рэйтынг краіны з жабрацкім насельніцтвам і багаццем нахлебнікаў усіх колераў і чынавенскім беззаконнем - ніжэй за нуль...А пасля гісторыі з «Хартыяй-97» (якая ўвайшла ў топ беларускіх навін у свеце), аніводзін нармальны інвестар і цэнта не ўкладзе ў бананавую дыктатуру, якая імкліва скочваецца ў паўночна-карэйскі канцлагер...»

«У гэтыя дні я зразумела, што «Хартыя-97» - гэта не проста рэсурс навінаў. Гэта клуб аднадумцаў, свайго кшталту дом для вольных беларусаў. Як радасна было бачыць вестку ад кожнага, што дабіраліся да сайта! Будзем разам».

«Амаль кожны дзень чытаю навіны на гэтым сайце і мне ён падабаецца. Незалежнаму СМІ - БЫЦЬ! Хоць цяпер ён і заблакаваны, але пакінуць сваё меркаванне мне ўдалося!»

«Лука наважыўся паспрабаваць метад «з віламі на паравоз». Забыўся, небарака, што на двары 21 стагоддзе і ўжо кожная другая бабуля сядзіць у Інтэрнэце, не кажучы пра моладзь. Так што наш паравоз наперад ляціць. Вілы не заўважылі».

«Хартыя была, ёсць і будзе. Самая надзейная крыніца аб'ектыўнай, аператыўнай і дакладнай інфармацыі. Сімвалічна, што свае няўклюдныя дзеі ўлады правялі ў дзень нараджэння Высоцкага, сапраўднага чалавека і грамадзяніна. Хто сёння памятае імёны тых, хто пераследаваў Уладзіміра Сямёнавіча? Затое ягоныя песні гучаць і сёння, і іх будуць спяваць і слухаць заўсёды. Так і «Хартыя». Мы з табой!»

«Дарма Лукашэнка заблакаваў «Хартыю», ён пазбавіў сябе праўдзівай і сумленнай інфармацыі аб становішчы спраў у Беларусі. І цяпер ён яе размножыў! Партыйныя курсы марксізму-ленінізму - розуму не даюць»!

«Наталля, дзякуй Вам і ўсім Вашым калегам. Жывіце. Змагайцеся. Мы, жыхары Беларусі, якія сталіся закладнікамі і ахвярамі крывавага і згубнага рэжыму гэтай банды, якая на міжнародным узроўні легалізавалася, бясконца ўдзячныя ўсім Вам.

Вы - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае ўсіх нас, запалоханых і раз'яднаных гэтым рэжымам. Вы - гэта тая пуцяводная нітка, за якую чапляецца ўсё больш і больш рук. Вы - гэта тая зорка, той арыенцір, які ўказвае шлях да святла і свабоды ўсім няшчасным закладнікам 23-х гадовага беззаконня ненажэрнага людаеда. Дзякуючы «Хартыі» ў нас ёсць вера і надзея ў тое, што справядлівасць пераможа. Праўда - гэта наш сцяг».

«Вядучыя сусветныя выданні асвятляюць блакаванне «Хартыі». А вось дзяржаўныя CМІ наогул ніхто ў нармальным свеце не ведае. Зайздросціце?:)»

«Хартыя! Дзякуй табе за мужнасць, за барацьбу, за ПРАЎДУ! Чытаў заўсёды і прадаўжаю чытаць цябе. І толькі тое, што прачытаў тут - распавядаю іншым...Толькі «Хартыя-97» - самая дакладная, аб'ектыўная крыніца інфармацыі аб тым, што робіцца ў краіне...А з «беларускай ТВ» - смяёмся і здзекуемся не толькі мы, але і ўсе нашы госці. Для іх - хлуслівая, тупая прапаганда ўладаў - гэта нейкае сярэднявечча. Для нас - гэта вялікая бяда. Толькі «Хартыя-97» - адзіная і незалежная крыніца праўды»!

«Я стары чалавек, жыву даўно. Памятаю, як глушылі «Голас Амерыкі», як забаранялі А.І.Салжаніцына, У.Вайновіча, забаранялі хлопчыкам адрошчваць даўгія валасы, дзяўчынкам забаранялі насіць міні. Забаранялі насіць вузкія штаны, затым - штаны клёш. Забаранялі адзяваць джынсы на працу. Так шмат усяго забаранялі. Усё было дарэмна.

Той цырк ужо з'ехаў. Свет змяніўся. А блазны засталіся. Толькі ў блазнаў мазгоў няма зразумець, у эпоху інтэрнэту няма сэнсу забараняць. Пляваў я на блазнаў і іх забароны, у мяне ёсць акно ў свет - мой кампутар».

«Сістэмныя адміны прадпрыемстваў-арганізацый! Зрабіце добрую справу: дайце вашым работнікам магчымасць чытаць «Хартыю»! Вы ведаеце, як гэта зрабіць. Адрэдагуйце hosts, кіньце трафік на «Хартыю» праз проксі. Не бойцеся, вам залічыцца!»

«Народ вас чуе і чытае. Сваімі блакаваннямі гэтыя крывасмокі зрабілі сабе мядзведжую паслугу. Цяпер нават тыя, хто ніколі не чытаў «Хартыю», зацікавіліся: а чаму яе заблакавалі. А абыйсці блакаванне не складана нават пенсіянерам. Мы з вамі! Жыве Беларусь!»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках