17 лiстапада 2023, Пятніца, 6:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніца разводзіць рукамі

11
Чыноўніца разводзіць рукамі
РАІСА СІДАРЭНКА
ФОТА: ONLINER.BY

Журналісты паставілі міністра адукацыі ў тупік.

Іспыты ў гімназіі пасля 4-га класа скасаваў указ Аляксандра Лукашэнкі. А апраўдвацца давялося намесніцы міністра адукацыі Раісе Сідарэнцы, піша «Еўрарадыё».

«Ва ўсякай установе адукацыі магчымае вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні. Ніякіх адрозненняў у праграмах школы і гімназіі няма», - выкладае плюсы скасавання іспытаў у гімназіях чыноўніца. Такіх аргументаў было шмат: «у нас няма класічных гімназій», «у школах таксама вучаць на павышаным узроўні». Пра тое, што праграмы ў школах і гімназіях аднолькавыя, чыноўніца паўтарыла 3 разы за прэс-канферэнцыю! Напраўду праграмы падобныя, але вучаць па-рознаму: у гімназіях больш гадзін, класы разбітыя па профілях.

- Паводле новых правілаў у гімназію вучань ідзе з першым класам па месцы жыхарства. А што, калі школа і гімназія знаходзяцца ў некалькіх метрах адна ад адной, а дом, дзе жыве вучань, - паміж імі?

- Мясцовыя органы ўлады разбяруцца, які мікрараён належыць да школы, які - да гімназіі.

- Не ўяўляю, як і чым чыноўнікі адмераюць адлегласць ад школы да гімназіі. А калі на адно месца тры чалавекі будуць прэтэндаваць?

- Мы будзем пераглядаць усё з улікам колькасці дзяцей у раёне. Гэта будзе вызначацца супольна з аддзелам адукацыі.

- Калі мясцовыя органы ўлады будуць вызначаць, ідзе чалавек у гімназію або ў школу, ці не будзе карупцыі?

- Ужо пры паступленні ў першы клас раней такія праявы маглі быць. Але наша агульная справа, каб такіх праяваў не было.

- Я сама - маці дачкі, якая пойдзе ўвосень у школу. Я ў паніцы! Мы прапісаныя ў адным раёне, жывем у іншым. Не ведаю, не веру, што ўсё будзе добра! Я ўжо сутыкалася з такім. Ну, скажуць, няма месцаў, а што далей! Вы ж разумееце, як гэта адбываецца. Вы самі хоць уважаеце гэты ўказ за інавацыйны?

- Я ўпэўненая, што ўказ накіраваны на развіццё. Калі ўсё, пра што я казала, спрацуе. Чаму ў 7% устаноў адукацыі дзеці могуць атрымліваць нейкую элітную адукацыю, а астатнія - не? Што тычыцца вашага страху, гэта нармальны стан мамы.

- Але 75% адсоткаў прызёраў алімпіяд - гімназісты. Усё ж ёсць розніца паміж гімназіяй і школай.

- У нас нават сярод пераможцаў міжнародных алімпіяд ёсць вучні звычайных школ, а не гімназіяў. Таму мы проста даём больш магчымасцяў школам.

- Апошняе пытанне. У дзейным Кодэксе аб адукацыі застаюцца іспыты ў гімназіі. А што, калі «дэпутаты» не будуць нічога мяняць?

- Ёсць Указ Лукашэнкі.

- І ён важнейшы за кодэкс?

На гэта чыноўніца проста разводзіць рукамі...

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках