Сёння - дзень нараджэння Валянціна Бялькевіча
2- 27.01.2018, 18:40
- 11,187
Вялікаму беларускаму футбалісту споўнілася б 45 гадоў.
27 студзеня 1973 года нарадзіўся Валянцін Бялькевіч.
Сёння легендарнаму беларускаму футбалісту споўнілася б 45 гадоў.
Нагадаем, Валянцін Бялькевіч памёр 1 жніўня 2014 года.
Прычынай смерці Бялькевіча стаў тромб, які адарваўся ў крывяноснай сістэме.
«Сёння, у дзень нараджэння Валянціна, хацелася б звярнуцца да ўсіх з просьбай ушанаваць памяць вялікага футбаліста і ўскласці кветкі каля памятнай дошкі, размешчанай на адрас вуліца Энгельса 34...» - паведамляе прэс-служба менскага «Дынама».