25 красавiка 2024, Чацвер, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяброў па жыцці не мяняю

2
Сяброў па жыцці не мяняю
Ігар Варашкевіч

Лідар гурта «Крама» выказаў салідарнасць з Charter97.org.

«Сяброў у жыцці не мяняю», - напісаў у «Фэйсбуку» лідар легендарнага беларускага рок-гурта «Крама» Ігар Варашкевіч, каментуючы блакаванне «Хартыі-97».

«Спадарыні і спадары, цяпер вакол блакавання «Хартыі-97» адбываецца шмат бруднай мітусні, і я хачу гэтым допісам сказаць, што не мяняю ў жыцці сяброў, а наадварот падтрымліваю тых, хто ўжо столькі гадоў працуе для свабоды Беларусі! Гэта мая ўласная пазіцыя і дыскутаваць на гэтую тэму не збіраюся», - напісаў Ігар Варашкевіч.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках