25 красавiка 2024, Чацвер, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі «дармаед» заплаціць за паслугі ЖКГ

68
Стала вядома, колькі «дармаед» заплаціць за паслугі ЖКГ
ФОТА: TUT.BY

Беспрацоўныя будуць плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі па поўнай.

Гэта вынікае з новага дэкрэту Лукашэнкі «Аб садзейнічанню занятасці насельніцтва», пакуль адзінае, што ў ім зразумела, паведамляе «Еўрарадыё».

Паводле новага дакумента, «дармаедамі» прызнаюць «працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы». Больш канкрэтна ў красавіку вызначыць савет міністраў.

Журналісты паглядзелі, колькі заплаціць за менскую двухпакаёвую кватэру сям'я з трох чалавек, у якой адзін «дармаед», а двое працуюць. Для гэтага ўсё, што спажыла сям'я за мінулы месяц падзялілі на траіх, і для «працаздольнага і не занятага ў эканоміцы» палічылі 100% тарыфаў, прынятых на гэты год. Долю іншых дваіх палічылі па субсідаваных дзяржавай тарыфах.

Вось так будуць выглядаць цэны на камуналку ў кватэры з адным «дармаедам».

Тэхнічнае абслугоўванне - 6,51 рубля

Капрамонт - 5,2

Гарачая вада - 25,5

Халодная вада - 10,54

Цеплазабеспячэнне - 50

Водаадвядзенне - 7,02

Вываз смецця - 5,1

Дадатковыя паслугі - 7,21

Усяго за двухпакаёвую кватэру - 117 рублёў на месяц.

А вось кошты за тую ж кватэру, калі «часова не занятага ў эканоміцы» ў кватэры не будзе.

Тэхнічнае абслугоўванне - 6,49

Капрамонт - 5,2 рубля

Гарачая вада - 10,8

Халодная вада - 10,4

Цеплазабеспячэнне - 21

Водаадвядзенне - 7

Вываз смецця - 4,95

Дадатковыя паслугі - 7,21

Усяго - 73 рублі.

Як бачым, кошты адрозніваюцца на гарачую ваду і ацяпленне. Капрамонт каштуе столькі ж, вываз смецця танней на 6 капеек, халодная вада на 48 капеек, тэхнічнае абслугоўванне на 2 капейкі.

Горш давядзецца аднаму прапісанаму ў двухпакаёвай кватэры «дармаеду». Для яго квітанцыя пацягне на 150 рублёў.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках