25 красавiка 2024, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку закрыюць трэснуты Калінінскі мост

5
У Наваполацку закрыюць трэснуты Калінінскі мост
ФОТА: BELTA.BY

Мост будзе зачынены для транспарту масай больш за 5 тон.

У Наваполацку на трэснутым Калінінскім мосце праз Заходнюю Дзвіну з 30 студзеня закрыюць рух для транспарту масай звыш 5 тон - грузавікоў і аўтобусаў-«гармонікаў». Пра гэта паведамляе сайт прадпрыемства «Віцебскаўтадар».

Нагадаем, раней на мосце, дзе выявілі расколіну шырынёй 1,7 мм, усталявалі знакі, якія забараняюць рух транспарту масай вышэй за 38 тон. Аўтамабілі, што праязджаюць, павінны выконваць дыстанцыю ў 70 метраў. За тым, як кіроўцы выконваюць гэтыя правілы, вядуць відэаназіранне.

Каля моста ідуць падрыхтоўчыя працы, каб пачаць будаўніцтва часовай страховачнай апоры.

Легкавыя аўто, маршруткі і невялікія аўтобусы будуць ездзіць, як і раней.

Мост праз Заходнюю Дзвіну на пад'ездзе да Наваполацку ад дарогі Р20 працягласцю блізу 270 метраў у народзе называюць Калінінскім. Яго пабудавалі ў 1962 годзе, адрамантавалі - у 2000-м.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках