29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖ звярнулася ў Канстытуцыйны суд у справе абароны правоў журналістаў

1
БАЖ звярнулася ў Канстытуцыйны суд у справе абароны правоў журналістаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе ўнесці змены ў законы аб СМІ.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і РПГА «Беларускі Хельсінскі камітэт» накіравалі супольны зварот у Канстытуцыйны суд Беларусі з просьбай выказацца аб прававой недакладнасці, у выніку якой журналістаў прыцягваюць да адказнасці паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе сайт baj.by.

У звароце падрабязна апісваюцца сітуацыі, калі беларускія суды накладаюць штрафы паводле артыкуле 22.9 КоАП ( «Парушэнне заканадаўства аб СМІ») на фізічных асоб за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

У звароце адзначаецца, што артыкул 22.9 КоАП, а тым больш частка 2 гэтага артыкула, прадугледжвае адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Згодна з дзейным законам «Аб СМІ», выраб прадукцыі СМІ з'яўляецца выключна прэрагатывай юрыдычнай асобы (п. 20 арт. 1).

У сувязі з гэтым ГА «БАЖ» просіць Канстытуцыйны суд прыняць пастанову, у якой сфармуляваць канкрэтным дзяржаўным органам Беларусі прапановы аб унясенні адпаведных змяненняў у заканадаўства ў сферы СМІ.

- Мы ўвесь час звяртаем увагу на тое, што дзейнасць міліцыі і судоў у пераследзе журналістаў паводле арт 22.9 КоАП не адпавядае закону «Аб СМІ».

Таму мы просім Канстытуцыйны суд звярнуць увагу дзяржаўных органаў на супярэчнасці ў заканадаўстве і прапанаваць кампетэнтным органам скасаваць супярэчнасці і тым самым спыніць пераслед журналістаў, - кажа юрыст ГА «БАЖ» Алег Агееў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках