19 красавiка 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік ДАІ аб заторы на Пушкінскай: Нашы супрацоўнікі лётаць не ўмеюць

50
Прадстаўнік ДАІ аб заторы на Пушкінскай: Нашы супрацоўнікі лётаць не ўмеюць

Рэгуліроўшчык з'явіўся на месцы транспартнага калапсу праз дзве гадзіны.

Увечары 29 студзеня частка Менска стаіць у корку: на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна зламаўся святлафор. Корак расцягваецца на кіламетры, а мясцовыя відэаблогеры здымаюць яго з балконаў найбліжэйшых дамоў. Адно з самых частых пытанняў блогераў: «Дзе ДАІ?». З іх слоў, рэгуліроўшчык з'яўляецца на месцы здарэння толькі праз дзве гадзіны, паведамляе «Еўрарадыё».

У прэс-службе ДАІ Менгарвыканкама кажуць, што гэта хлусня. Са слоў начальніка аддзела агітацыі і прапаганды Сяргея Зараніка, на Пушкінскую былі накіраваныя два экіпажы, але дабрацца туды праз затор было праблематычна:

«Супрацоўнік ДАІ лётаць не ўмее. Калі ўзнікае коркавая сітуацыя - як яму туды трапіць? Рознымі спробамі - дзесьці праз дваровыя тэрыторыі, праз праезды - супрацоўнікі ДАІ дабраліся да гэтага перакрыжавання і выконвалі ручное рэгуляванне. Але зразумейце, што немагчыма пры такой колькасці транспарту нармалізаваць рух за дзве хвіліны, як многія гэтага хочуць... супрацоўнікаў ДАІ няма верталёта для таго, каб аператыўна хутка апусціцца на месца здарэння».

- А пешшу?

- А вы бачылі, які корак быў? Вобразна кажучы, чалавеку трэба 10 кіламетраў пешшу ісці?

У прэс-службе мяркуюць, што корка магло не быць, калі б кіроўцы паважалі адзін аднаго і звярталі ўвагу на знакі прыярытэту.

Тым часам у першай палове дня 30 студзеня знакаміты святлафор зноў не працуе: дыспетчарская слубжа спецпрадпрыемства, якое абслугоўвае святлафоры, ліквідуе няспраўнасці кабелю, які выйшаў з ладу, што стала прычынай корка. На пытанне журналіста, чаму рамонтныя работы нельга правесці ўначы, калі горад пусты, у службе адказваюць шчыра:

«Звычайна ўначы людзі спяць. У нас таксама жывыя людзі, а не робаты працуюць. Наш працоўны дзень - да 17 гадзін».

Так і жывем: супрацоўнікі ДАІ не лётаюць, а «святлафоршчыкі» - не робаты!

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках