20 красавiка 2024, Субота, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На блакаванне «Хартыі» трэба адказаць агульнаграмадзянскай акцыяй

6
На блакаванне «Хартыі» трэба адказаць агульнаграмадзянскай акцыяй
Вадзім Кабанчук
ФОТА: CHARTER97.ORG

У гэтай сітуацыі можна нанесці адчувальны ўдар па адной з «падпорак» дыктатуры.

Беларускія ўлады будуць у велізарнай разгубленасці, калі ўбачаць, што заблакаваны імі сайт «Хартыі-97» чытае вялікая колькасць людзей. Пра гэта ў каментары сайту Charter97.org заявіў адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і арганізацыі «Край», а цяпер валанцёр ва Украіне, лаўрэат Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2016 год Вадзім Кабанчук:

- Зразумела, што факт блакіроўкі «Хартыі - 97» звязаны з тым, што гэты найбольш чытаны апазіцыйны рэсурс займае яшчэ і самую прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да дыктатарскага рэжыму ў Беларусі.

Уладу раздражняе паслядоўнае адстойванне «Хартыяй» патрыятычных прынцыпаў, яе бескампраміснае стаўленне да антыдэмакратычнага стылю праўлення.

Мы бачым, што «Хартыю-97» заблакавалі праз страх перад альтэрнатыўнай інфармацыяй менавіта напярэдадні такой важнай падзеі, як святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

А «Хартыя» як раз і дае найбольшы вал інфармацыі ў падрыхтоўцы гэтага святкавання, па важнасці гістарычнай спадчыны БНР для адстойвання незалежнасці Беларусі. Гэтага-то ўлады і спалохаліся.

А наша чарга цяпер - паказаць, што мы больш смелыя, чым тыя, хто кіруе краінай. У нас з'явіўся шанец нанесці сімвалічны, але вельмі адчувальны ўдар па дыктатуры. Чым больш людзей навучыцца абыходзіць блакаванне і чытаць сайт, тым большы шок будзе ў тых, каму «Хартыя-97» не дае спакойна спаць.

Цяпер важна падняць хвалю грамадзянскага непадпарадкавання: хай знаёмыя, сваякі, сябры перадаюць адзін аднаму інструкцыі, як можна чытаць сайт «Хартыя-97» у абыход блакавання.

Паверце, калі наведвальнасць сайта стане такім жа, як і да блакавання - гэта будзе наш магутны ўдар па дыктатуры, якая ўбачыць марнасць сваіх намаганняў.

Беларусы цяпер павінны згуртавацца і быць салідарнымі: бо калі не абаронім «Хартыю-97», то ўлады будуць працягваць наступ на свабоду слова. А вось наш кансалідаваны адказ, наша акцыя грамадзянскага непадпарадкавання - гэта будзе моцная і дзёрзкая партызанская акцыя, выбіваецца адна з «падпорак» улады. Паверце, яны будуць у велізарнай разгубленасці, калі ўбачаць, што «Хартыю-97» чытаюць гэтак жа, як і раней.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю-97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках