29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі аўтарынак захапілі «перакупшчыкі»?

9
Гарадзенскі аўтарынак захапілі «перакупшчыкі»?

Аўтамабіль беларусам не па кішэні.

Ці можна простаму пакупніку знайсці на аўтарынку добры аўтамабіль, якія машыны бяруць гарадзенцы і чаму старэе беларускі аўтапарк - журналісты «Вечернего Гродно» пабывалі на Паўднёвым рынку і паглядзелі, якія аўто там прадаюць.

«Хочуць добры аўтамабіль за невялікія грошы»

У суботу на гарадзенскім аўтарынку нешматлюдна. На агляд выстаўлена блізу двух дзясяткаў аўтамабіляў. Кліентаў яшчэ менш. «Перакупшчыкі», убачыўшы журналіста з фотаапаратам, спяшаюцца адысці ў бок і адмаўляюцца размаўляць.

На аўтамабільных шэрагах чакаюць зацікаўленую публіку «немцы», «амерыканцы», некалькі «японцаў», «французаў» і «карэйцаў». За «Мазду 3» 2005 года просяць 4800 даляраў, за «Кіа-Піканта» 2009 года выпуску - блізу 4900 даляраў.

Ёсць нямецкія аўтамабілі з 90-х. Гэта «Опель-Корса» 1997 года пад 1830 даляраў, «пасаты» 1992 (2300 даляраў) і 1995 году (2990 даляраў). «Гольф» па-ранейшаму ў цане: за 20-гадовую машыну просяць 4200 даляраў. З французскіх аўто прадаюць «Рэно-Лагуну» 1996 года пад 1670 даляраў і «Рэно Меган» 2001 года выпуску за 2700 даляраў.

- Людзі падыходзяць, прыцэньваюцца, але нічога не купляюць, - вырашыў шчыра пагаварыць адзін з прадаўцоў. - Хочуць купіць добрую машыну за невялікія грошы.

На гарадзенскім аўтарынку мы знайшлі тры прыстойныя дарагія машыны. Дзве «Шкоды» і «Фольксваген-Пасат B7» - усе з цэннікам за 13 500 даляраў. Па вонкавым выглядзе можна адзначыць, што знаходзяцца ў ідэальным стане.

«Прадаю, таму што няма чым сям'ю карміць»

Мужчына сярэдніх гадоў шукаў пакупнікоў для свайго «Форда»:

- Навошта прадаяце? Нешта лепшае будзеце купляць? - цікавяцца журналісты.

- Нічога не буду купляць, мне сям'ю няма чым карміць, - адказаў той.

Незразумела, хітруе ці не.

І калі паміж шэрагамі хтосьці гуляў і хоць бы зазіраў пад капот і ў багажнік, то побач на стаянцы з канфіскаванымі аўтамабілямі знаходзіўся ўсяго адзін чалавек. Хлопец праграваў «Фольксваген-Пасат» 2005 года і сказаў, што купіў яго з аўкцыёну:

- На таргах акрамя маёй заяўкі ахвочых не было, таму машына абышлася мне ў 6000 даляраў. Першапачатковы кошт павялічыўся толькі на пяць адсоткаў.

Беларускі аўтапарк старэе, выбіраюць лепшае з горшага

Прадстаўнік кампаніі, якая дапамагае з купляй патрыманых аўто, распавёў, якія машыны бяруць іх кліенты, і растлумачыў, чаму на рынках застаецца выбіраць з «забракаваных» іншымі:

- Тэндэнцыя на аўтарынку такая: аддаюць перавагу сямейным аўтамабілям ад 3 да 12 тысяч даляраў. Але нават пры нізкім кошце хочуць бачыць завадскую фарбу на кузаве і імкнуцца абысціся без асаблівых укладанняў. На рынках рэдка трапляюцца добрыя машыны, таму што яго захапілі перакупшчыкі. Праз гэта часта падбіраюць варыянты ў інтэрнэце.

Эксперты мяркуе, што аўтапарк у Беларусі старэе, а стан машын пагаршаецца, таму што перакупшчыкі перад продажам не даводзяць іх да розуму, зніжаюць кошт, прадаюць і шукаюць іншы аўтамабіль.

- Цяпер вельмі складана купіць сапраўды добры аўтамабіль самому, бо перакупшчыкі і аўтападборшчыкі займаюцца гэтым прафесійна і, як правіла, першымі рэагуюць на свежыя аб'явы аб продажы, - упэўненыя ў фірме. - Просты чалавек звычайна прыязджае глядзець машыны, якія да яго ўжо забракавалі. Застаецца выбіраць лепшае з горшага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках