Лукашэнка: Беларусь навучылася рабіць чорную ікру
47- 30.01.2018, 19:48
- 35,764
Кіраўнік зноў загаварыў пра «беларускія» крэветкі і ікру.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Дзяржаўнага мытнага камітэта рэспублікі Юрыем Сянько распавёў пра дасягненні ў сферы паставак айчынных морапрадуктаў у іншыя краіны.
«У прэсе вельмі часта, ды і службовыя асобы выказвалі свае прэтэнзіі, што беларускія крэветкі, ікра, яшчэ нешта. Гэта добра, трэба радавацца, што ў Беларусі пачалі вырабляць і чорную, і чырвоную ікру. Навучыліся рабіць, малайцы! Хай у штучных умовах, але яна не горшая, чым, дапусцім, у іншых краін», - цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Нагадаем, што Расея неаднаразова падазравала Беларусь у рээкспарце з заходніх краін некаторых відаў харчавання, забароненых да ўвозу ў Расею, у тым ліку морапрадуктаў, якія ў краіне не здабываюцца.
Як раней паведамляў Charter97.org, Беларусь дапамагла Нарвегіі пабіць рэкорд па экспарту рыбы.