16 красавiка 2024, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалі дзейнічаць новыя правілы для кіроўцаў

21
Пачалі дзейнічаць новыя правілы для кіроўцаў
Фота: bymedia

Папраўкі ў КоАП увайшлі ў дзеянне з сённяшняга дня.

З 31 студзеня 2018 года ўвайшлі ў дзеянне змяненні і дапаўненні ў КоАП і ПВКоАП, якія тычацца адказнасці за парушэнне некаторых пунктаў ПДР. Ва УДАІ МУС распавялі падрабязнасці, піша tut.by.

Нагадаем, гаворка ідзе пра змены ў артыкулах, якія тычацца кіроўцаў і парушаных імі нязначных правапарушэнняў. Папраўкі ў другім чытанні ўхвалілі «дэпутаты» ў снежні мінулага года.

Так, змены ў арт 18.17 КоАП (учыненне ДТЗ) прадугледжваюць, што пры афармленні ДТЗ, у якім удзельніку не нанесены цялесныя пашкоджанні, а маюцца толькі механічныя пашкоджанні транспартных сродкаў або пашкоджанні маёмасці, кіроўца прыцягваецца да адказнасці за парушэнне канкрэтнага пункта (-аў) ПДР, якое стала прычынай здарэння. Калі ўдзельнікі ДТЗ складаюць «еўрапратакол» - яны не прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Таксама кіроўцаў не будуць штрафаваць за забытыя дакументы (артыкул 18.18 КоАП). Раней за адсутнасць дакументаў штраф складаў ад 0,1 да 2 базавых адзінак. Цяпер кіроўца можа быць прыцягнуты да адказнасці паводле ч 5 арт 18.22 КоАП (іншыя парушэнні), якая прадугледжваюць папярэджанне або штраф сумай да 0,5 б.адз.

- Тым не менш, кіроўцам не варта гэтым злоўжываць. Працэдура праверкі наяўнасці дакументаў паводле адпаведных баз звестак прадугледжвае пэўныя часавыя выдаткі. Акрамя таго, у сістэме можа адсутнічаць інфармацыя аб дакументах, выдадзеных даўно. У гэтым выпадку спатрэбіцца дадатковая праверка, - падкрэслілі ва УДАІ МУС.

За паўторнае (цягам аднаго года) кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае пасведчання кіравання, прадугледжаны таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Такая катэгорыя спраў будзе разглядацца судамі.

Адным з новаўвядзенняў стане скасаванне працэдуры канфіскацыі талона да пасведчання кіроўцы пры накладанні штрафу. Кіроўцу не трэба будзе наведваць ДАІ, каб вярнуць дакумент.

Таксама павялічаны тэрмін выплаты штрафу, які інспектар ДАІ дае на месцы, з пяці дзён да месяца. Аплаціць яго можна з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо на месцы з выкарыстаннем аплатнай карты праз мабільны тэрмінал. Аднак у выпадку нявыплаты альбо пропуску гэтага тэрміну адміністрацыйнае спагнанне аўтаматычна павялічваецца на 2 б.а.

Дадамо, што раней прапаноўвалася не пазбаўляць пасведчання кіроўцы за паўторнае цягам года перавышэнне хуткасці. Аднак гэтая норма не была ўхваленая.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках