29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Стрыжак: Блакаванне «Хартыі-97» - замах на правы і свабоды беларусаў

2
Андрэй Стрыжак: Блакаванне «Хартыі-97» - замах на правы і свабоды беларусаў
Андрей Стрижак
Фото: Facebook

Няма ні найменшай прычыны для блакавання сайта.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіў актывіст прафзвязу РЭП Андрэй Стрыжак:

- 30 студзеня стала вядома пра ўзлом сайта незалежнага прафзвязу РЭП. Як вы можаце пракаментаваць гэтую сітуацыю?

- Акрамя нашага сайта было ўзламана шмат іншых рэсурсаў, якія знаходзяцца на нашым серверы. Зламыснікі заблакавалі нам доступ да адміністрацыйнай часткі. На шчасце, нам удалося аднавіць кантроль над сайтам і цяпер мы працуем над нашай бяспекай. У нас няма прамых доказаў, што гэта зрабіла дзяржава, але ў сувязі са «справай прафсаюзаў», мы не выключаем, што гэта маглі зрабіць агенты спецслужбаў.

- За тыдзень да ўзлому сайта praca-by.info, быў заблакаваны сайт «Хартыя-97». Як вы можаце пракаментаваць такія дзеянні беларускіх уладаў?

- Я салідарны з маімі калегамі і думаю, што блакаванне «Хартыі-97» - умяшанне ў права выказвання меркавання. Ні да чаго добрага такія дзеянні прывесці не могуць. Cайт Charter97.org з'яўляўся і з'яўляецца важнай крыніцай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Гэта ўмяшанне ў нашы асабістыя правы, права на атрыманне інфармацыі.

Я таксама з'яўляюся чытачом «Хартыі-97». Жадаю ўсім нам, каб сітуацыя з блакаваннем развязалася. Няма ніводнай прычыны для абмежавання доступу да сайта. Павінна быць свабода выказвання меркавання, свабода перадачы інфармацыі. Чалавек павінен вырашаць, што яму чытаць і якую крыніцу інфармацыі для гэтага выкарыстоўваць. Пакуль што чытачам «Хартыі-97» даводзіцца паляпшаць свае веды ў сферы тэхналогій і выкарыстоўваць розныя праграмы для абыходу блакіроўкі, але я спадзяюся, што доступ да сайта будзе вернуты.

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках