19 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На станцыях тэхагляду абнаўляюць праграму, каб перадаваць звесткі ў ДАІ

65
СМІ: На станцыях тэхагляду абнаўляюць праграму, каб перадаваць звесткі ў ДАІ

Інфармацыю пакуль трымаюць у сакрэце ад журналістаў.

Як паведаміла неафіцыйная крыніца AutoGrodno.by, на станцыях дзяржтэхагляду ў Гарадзенскай вобласці актыўна абнаўляюць праграмнае забеспячэнне.

З яго дапамогай ужо найбліжэйшым часам супрацоўнікі ДАІ атрымаюць доступ да баз тэхаглядаў і змогуць даведацца інфармацыю пра аўтамабіль, нават калі аўтаўладальнік не возіць з сабой сертыфікат аб праходжанні ТА.

- Як толькі супрацоўнік Дзяржтэхагляду ўвядзе ў праграму звесткі пра аўтамабіль, інфармацыя адразу ж стане даступная супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі. У будучыні плануецца наладзіць і камеры фіксацыі хуткасці такім чынам, каб яны маглі фіксаваць аўтамабілі без пройдзеных тэхаглядаў. Праўда, пакуль цяжка ўявіць, наколькі ПЗ камер з гэтым справіцца, - паведаміў суразмоўца.

Крыніца дадала, што цяпер ідзе наладка праграмнага забеспячэння на станцыях тэхагляду. Чакаецца, што сістэма пачне працу праз тыдні два.

Журналісты звязаліся з прадстаўнікамі тэхаглядаў, але афіцыйнага пацверджання аб магчымасцях новай праграмы не атрымалі. Тым не менш, нам падкрэслілі, што сапраўды ўстанаўліваецца новае ПЗ і пакуль ёсць некаторыя збоі ў яго працы. Між іншым, сёння не заўсёды хутка ўдавалася ўнесці ў базу звестак адзнаку аб праходжанні тэхагляду аўтамабілістамі.

Нагадаем, што блізу 50% кіроўцаў байкатуюць тэхагляд, у кошт якога ўключаны дарожны падатак.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках