25 красавiка 2024, Чацвер, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўская лаўрэатка назвала пяць простых спосабаў падоўжыць маладосць

5
Нобелеўская лаўрэатка назвала пяць простых спосабаў падоўжыць маладосць

Парады Элізабэт Блэкбэрн заснаваныя на навуковай працы ў даследаванні храмасом.

Нобелеўская лаўрэатка, біёлаг Элізабэт Блэкбэрн назвала Business Insider пяць простых спосабаў запаволіць старэнне. Яны не дапамогуць жыць вечна - але дазволяць падоўжыць той час, які вы праведзяце без хвароб.

Элізабэт Блэкбэрн у 2009 годзе стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі ў фізіялогіі і медыцыне супольна з Кэрал Грэйдэр і Джэкам Шостакам з фармулёўкай «за адкрыццё механізмаў абароны храмасом целамерамі і ферменту целамеразы». Фармулюючы парады, якія дапамогуць павялічыць прамежак здаровай старасці, спецыялістка грунтавалася на сваёй навуковай працы аб тэорыі старэння праз пакарочванне целамерных участкаў храмасом.

Па-першае, Блэкбэрн рэкамендуе справіцца са стрэсам. У сваім даследаванні яна вывучала паводзіны маці, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам і іншымі хранічнымі захворваннямі, і выявіла, што ў больш стрэсаўстойлівых жанчын целамеры карацелі значна больш павольна.

- Стаўленне да сітуацыі мае значэнне. Калі стрэсавую сітуацыю вы ўспрымаеце як выклік, з якім трэба справіцца, кроў накіруецца да вашых мозгу і сэрца і здарыцца кароткачасовы, але энэргічны выкід картызолу.

Па-другое, біёлаг раіць медытаваць. Паводле звестак даследавання, людзі, якія медытаваць па 12 хвілін на дзень цягам двух месяцаў, змаглі запаволіць змену целамераў.

Таксама Блэкбэрн уважае за важнае больш гутарыць з суседзямі, уступіць у шлюб і падтрымліваць сяброўскія стасункі цягам усяго жыцця. А яшчэ вучоная рэкамендуе зарабляць грошы: даследаванне 2013 года паказала, што ў людзей з больш высокімі даходамі целамеры часцей бываюць даўжэйшымі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках