19 красавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна планавала падарваць сваю газаправодную сістэму ў 2014-2015 гадах

1
Украіна планавала падарваць сваю газаправодную сістэму ў 2014-2015 гадах

Але Украіне было не выгадна падрываць газаправод і парушаць сваю агульную газатранспартную сістэму.

У 2014-2015 гадах ва Украіне на дзяржаўным узроўні разглядалі пытанне падрыву газаправода які ідзе з РФ у Еўропу.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала "ZIK" заявіў намеснік міністра ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб (МінУАТ) Юрый Грымчак, піша censor.net.ua.

"2014-2015 гады. Вы думаеце не было планаў падарваць газаправодную сістэму з нашага боку? Я вам аб дзяржаўных планах расказваю. На сённяшні дзень адной з прычын, чаму ў нас няма поўнамаштабнай вайны, гэта тое, што ў нас ёсць газаправоды, якія ідуць па нашай тэрыторыі. Расея сёння робіць усё, каб пабудаваць у абыход Украіны газаправод", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, Украіне было нявыгадна падрываць газаправод і парушаць сваю агульную газатранспартную сістэму. "У нас няма стасункаў з Захадам аб газаправодзе, у нас стасункі з Расеяй, але ў Расеі ёсць стасункі з Захадам, таму непастаўка - адзін з варыянтаў чаму мы сёння ваюем так, як ваюем. На сённяшні дзень у нас ваенны канфлікт не поўнамаштабны. У нас ракетная тэхніка не выкарыстоўваецца, авіяцыя і многае іншае", - адзначыў Грымчак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках