25 красавiка 2024, Чацвер, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча чакае зніжэння кошту расейскага газу

7
Польшча чакае зніжэння кошту расейскага газу

Польшча не падпіша новы кантракт з «Газпромам» на нявыгадных умовах.

Віцэ-прэзідэнт польскага нафтагазавага канцэрна PGNiG Мацей Вазьняк заявіў, што Польшча можа падпісаць новы кантракт на пастаўкі расейскага газу толькі ў тым выпадку, калі расейская старана прапануе агульнапрынятыя рынкавыя ўмовы кантракту. PGNiG чакае, што кошт расейскага газу не будзе прывязаны да кошту нафты, перадае «Радыё Польшча».

Мацей Вазьняк падкрэсліў, што Польшча не можа сабе дазволіць паўтарыць памылкі, дапушчаныя пры падпісанні папярэдніх кантрактаў, якія паставілі Польшчу ў нявыгаднае становішча, а таксама пагоршылі энэргетычную залежнасць ад «Газпрома».

«Мы не падпішам больш кантракту, які змяшчае ў сябе негатыўныя і састарэлыя тэзісы, укладзены больш чым на 20 гадоў і яго коштавая формула цвёрда звязаная з коштам нафты», - заявіў Мацей Вазьняк у інтэрв'ю выданню Dziennik Gazetą Prawną. Раней канцэрн PGNiG паведаміў аб тым, што атрымаў ад «Газпрома» запыт на правядзенне перамоў аб пераглядзе кошту газу.

Як паведамляе газэта Financial Times, пастаўкі газу, якія ажыццяўляюцца расейскім «Газпромам», складаюць 40% ад агульных аб'ёмаў газу, якія спажывае Еўропа. На думку экспэртаў, пасля таго, як краіны Еўразвязу, у тым ліку Польшча, сталі набываць больш газу ў ЗША, Катара ды іншых газавых экспарцёраў, «Газпром» вымушаны быў панізіць кошт газу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках