20 красавiка 2024, Субота, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Давайце памятаць, што Зміцер Паліенка ўсё адно з намі»

«Давайце памятаць, што Зміцер Паліенка ўсё адно з намі»
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Акцыя салідарнасці з палітвязнем прадаўжаецца.

Пра гэта былы палітвязень і актывіст Вячаслаў Касінераў паведаміў у «Фэйсбуку»:

- Наступныя словы і фатаграфіі нам даслалі нашы сябры, вельмі добрыя і свядомыя людзі: «Я прачынаюся і яшчэ блізу 15 хвілін ляжу ў ложку, правяраю сацсеткі. Пасля неахвотна збіраюся, завязваю шалік, каб было цяплей - і вось ужо іду вуліцамі Менска. Яшчэ досыць цёмна, але людзі, не заўважаючы нікога вакол, бягуць на тралейбус, каб не спазніцца на працу-вучобу-паліклініку. Звычайная раніца, праўда?

А цяпер уяві, што гэтага нічога няма. Няма не проста сацсетак, няма ніякай сувязі з вонкавым светам. Ты не можаш праехацца ў забітым тралейбусе, не можаш прайсціся па крамах, не можаш абняць каханага чалавека, сяброў, родных. Ты не можаш зрабіць ні-чо-га з такіх звыклых рэчаў. Страшна?

І не трэба казаць, што такое немагчыма! Менавіта ў такой сітуацыі цяпер знаходзіцца Зміцер Паліенка, вязень сумлення: ізаляваны ад усіх, які стаміўся ад сталага прэсінгу. А адзінае, што яму можа дапамагчы - гэта вашы лісты. Нават самыя маленькія.

Давайце не забываць, што хоць Дзіма ізаляваны, але ён усё адно з намі».

Зміцер Паліенка - сацыяльны актывіст з Менска. Падставай для крымінальнага пераследу стаў ягоны ўдзел у мірным сходзе «Крытычная маса», які адбываўся 29 красавіка 2016 г у Менску і быў перапынены міліцыяй.

12 кастрычніка 2016 года судом Цэнтральнага раёна Менска Паліенка быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.

7 красавіка 2017 году судом Заводскага раёна Менска разгледжанае прадстаўленне органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага (хутчэй за ўсё, УУС Заводскага раёна), і скасаваная адтэрміноўка выканання пакарання. У сувязі з гэтым, без права на абскарджванне, актывіста адправілі ў выпраўленчую калонію для адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1,5 года (з улікам часу ўтрымання пад вартай да суда ў 2016 годзе).

Змітру Паліенку можна дасылаць лісты падтрымкі на адрас: 213800 Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, ул.Сікорскага, 1. ПК-2, атрад №9.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках