18 красавiка 2024, Чацвер, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа разбойнага нападу на ІП у Пінску

16
З'явілася відэа разбойнага нападу на ІП у Пінску

Зламыснікі звязалі жонку і дачку бізнэсоўца, міліцыя ўжыла зброю.

Следчы камітэт апублікаваў відэа з дому пінскага прадпрымальніка, якога спрабавалі абрабаваць чацвёра мужчын у масках, паведамляе «Еўрарадыё».

Як паведамлялася раней, здарэнне адбылося пасля 21-й гадзіны 4 студзеня. Зламыснікі ўварваліся ў дом, зламаўшы дзверы. Яны звязалі жонку прадпрымальніка і ягоную 11-гадовую дачку. Пагражаючы агнястрэльнай зброяй, мужчыны забралі 11,5 тысячы даляраў.

Гаспадар паспеў націснуць кнопку выкліку міліцыі. Патруль аддзела Дэпартамента аховы абясшкодзіў двух зламыснікаў, параніўшы іх. Мужчыны 32 і 28 гадоў шпіталізаваныя, знаходзяцца пад узмоцненай вартай. Затым міліцыянты затрымалі яшчэ двух нападнікаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках