28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ермаковіч пакінуў БАТЭ

1
Аляксандр Ермаковіч пакінуў БАТЭ
АЛЯКСАНДР ЕРМАКОВІЧ
ФОТА: GETTY IMAGES

Трэнер кіраваў барысаўцамі цягам чатырох гадоў.

У якасці гульца Ермаковіч у складзе БАТЭ станавіўся 5-кратным чэмпіёнам Беларусі (1999, 2002, 2006, 2007, 2008), уладальнікам Кубка краіны (2006), срэбным (1998, 2000, 2003, 2004) і бронзавым (2001) прызёрам чэмпіянату краіны, чатыры разы ўключаўся ў сімвалічную нацыянальную каманду чэмпіянату (1999, 2002, 2006, 2007), піша «Трибуна».

Адразу пасля заканчэння кар'еры гульца Ермаковіч увайшоў у трэнерскі штаб Віктара Ганчарэнкі, у якога быў асістэнтам аж да кастрычніка 2013 года. А пасля таго як Ганчарэнка прыняў прапанову краснадарскай «Кубані», Ермаковіч быў зацверджаны на пасаду галоўнага трэнера БАТЭ. За чатыры гады самастойнай працы ён здабыў з барысаўцамі 10 трафеяў (5 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, 1 раз - уладальнікам Кубка, 4 - уладальнікам Суперкубка Беларусі). Акрамя гэтага ён двойчы выводзіў БАТЭ ў групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў (2014, 2015) і Лігі Еўропы (2017). Адначасна ў 2015 годзе ён быў прызнаны найлепшым трэнерам Беларусі.

Агулам Ермаковіч правёў 472 афіцыйныя матчы ў БАТЭ (279 у якасці гульца і 193 - галоўнага трэнера) - гэта рэкорд клуба.

Раней паведамлялася, што Алег Дулуб узначаліць БАТЭ. У трэнерскі штаб увойдуць Дзмітрый Молаш і Васіль Хамутоўскі, а Аляксандр Ермаковіч далучыцца да маскоўскага ЦСКА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках