28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранцы прадаўжаюць пратэставаць насуперак заявам вайскоўцаў

Іранцы прадаўжаюць пратэставаць насуперак заявам вайскоўцаў

Раней у іранскім Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі заявілі аб спыненні антыўрадавых акцый.

Антыўрадавыя дэманстрацыі доўжацца, як мінімум, у шасці іранскіх гарадах. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы ў Іране.

Размова ідзе пра такія гарады, як Тэгеран, Шыраза, Дэзфул, Санандажв, Табрвз, Ахваз.

Разам з тым, свае дэманстрацыі праводзяць таксама прыхільнікі ўрада.

Рада Бяспекі ААН з ініцыятывы ЗША запланавала правесці сёння, 5 студзеня экстраную нараду для абмеркавання масавых пратэстаў у Іране.

3 студзеня ў іранскім Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) заявілі аб спыненні антыўрадавых акцый.

28 снежня 2017 года ў іранскім горадзе Мешхед прайшла дэманстрацыя супраць зніжэння ўзроўню жыцця, якая неўзабаве перакінулася і на іншыя населеныя пункты, уключаючы сталіцу Тэгеран. Дэманстрацыі перараслі ў пратэсты з ахвярамі як з боку пратэстоўцаў, так і сілавікоў: у Неджэфабадзе быў застрэлены чалец Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках