19 красавiка 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве з'явілася шпіёнская фатаграфія новага беспілотнага аўтамабіля Panasonic

3
У сеціве з'явілася шпіёнская фатаграфія новага беспілотнага аўтамабіля Panasonic

Тэсты аўто, максімальна набліжаныя да рэальных умоў, стартавалі на захадзе Японіі.

Журналісты онлайн-выдання Jalopnik сталі ўладальнікамі шпіёнскай фатаграфіі новага беспілотнага аўтамабіля ад кампаніі Panasonic. Навінку ўпершыню афіцыйна плануюць паказаць на выставе CES у Лас-Вегасе на наступным тыдні. Мяркуецца, што беспілотны аўтамабіль у будучыні змогуць серыйна вырабляць для выкарыстання ў якасці грамадскага транспарту на папулярных турыстычных маршрутах, піша Autonews.

Panasonic актыўна інвестуе ў стварэнне ўласных аўтамабільных праектаў. Раней паведамлялася, што японская кампанія да 2022 года падвоіць укладзеныя сродкі ў распрацоўку аўто - з 11,6 млрд да 22,2 млрд даляраў.

Аб запуску выпрабавання аўтамабіляў з сістэмамі аўтаматычнага кіравання стала вядома ў лістападзе 2017 года. Тэсты, максімальна набліжаныя да рэальных умоў, стартавалі на захадзе Японіі. Інжынеры ўжо праверылі эфектыўнасць працы камер і сэнсараў, якія вызначаюць месцазнаходжанне аўтамабіля і будуць сачыць за навакольным становішчам. Плюс да ўсяго паводзіны штучнага інтэлекту былі правераныя на здольнасць спраўляцца з пазаштатнымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць падчас паездкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках